Кадры ў дэфіцыце?
04.05.2018
—
Разное
|
>
Пра кадравае забеспячэнне галін эканомікі раёна і прафарыентацыйную работу з навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў ішла размова на апошнім пасяджэнні райвыканкама. Галоўным дакладчыкам па тэме стала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Рудніцкая. Папярэдне ёй была прааналізавана работа па кадравым забеспячэнні на найбольш буйных прадпрыемствах і ва ўстановах Пастаўшчыны. Штодзённа спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама перадаюцца звесткі пра існуючыя ў раёне свабодныя працоўныя месцы ў Агульнарэспубліканскі банк вакансій. Сёння шэраг пастаўскіх сельгаспрадпрыемстваў шукае спецыялістаў. Сярод іх «Кураполле-агра», «Дунілавічы-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Ярэва-агра», Пастаўскі райаграсэрвіс, Пастаўскі льнозавод. Разам з тым тут не заключаны мэтавыя дагаворы на падрыхтоўку неабходных спецыялістаў, не вядзецца прафарыентацыйная работа. Станоўчым прыкладам у дадзеным выпадку выступае ААТ «Навасёлкі-Лучай», дзе работа з кадрамі пастаўлена на высокім узроўні, і, як вынік, у гаспадарцы няма доўгатэрміновых вакансій. Колькасць насельніцтва ў Пастаўскім раёне (на 1 студзеня 2018 года) — 35 642 Колькасць занятага насельніцтва — 13 831 У барацьбе з кадравым дэфіцытам дапамагае перасяленне сямей беспрацоўных (з іх згоды). У мінулым годзе садзейнічанне ў перасяленні і працаўладкаванні на новае месца жыхарства было аказана пяці сем’ям, сёлета — адной. — Пры працаўладкаванні беспрацоўных заўсёды выкарыстоўваецца індывідуальны падыход, — гаварыла Алена Рудніцкая. — Улічваюцца адукацыя, вопыт работы і стан здароўя чалавека. Ёсць магчымасць накіраваць яго на перанавучанне. Таксама ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прадастаўляе беспрацоўным субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. З пачатку гэтага года магчымасцю атрымаць фінансавую падтрымку на адкрыццё ўласнай справы скарысталіся чацвёра грамадзян. Што да прафарыентацыйнай работы, то ва ўстановах адукацыі рэгулярна праводзяцца сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі розных прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны. На іх навучэнцы знаёмяцца з перспектывамі развіцця раёна, патрэбай у кадрах і магчымасцямі далейшага працаўладкавання. Акрамя таго, перад выпускнікамі школ выступаюць прадстаўнікі розных навучальных устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі, арганізуюцца прадметныя тыдні па кваліфікацыях. Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Пра кадравае забеспячэнне галін эканомікі раёна і прафарыентацыйную работу з навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў ішла размова на апошнім пасяджэнні... |
|