Я запрасіць хачу на танец… У Петрыкаве адбыўся конкурс школьнага вальса. 21.by

Я запрасіць хачу на танец… У Петрыкаве адбыўся конкурс школьнага вальса

05.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Май – гэта спрэс свята. Зялёнае, бо вясна, з цыбулькай і пятрушкай, чырвонае, бо пачынаецца з чырвонай даты Першамая ў календары, а яшчэ 73 гады таму адзначана пад чырвоным сцягам Вялікай Перамогай у жорсткай вайне, сонечнае, бо… проста зірніце ў акно, і вясёлае, маладое, бадзёрае, бо заканчвае навучальны год і… збірае калектывы юных танцораў на традыцыйны раённы конкурс школьнага вальса.

І на гэты раз, у мінулую пятніцу, вальсоры сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчай зале ДЮСШ – 17 калектываў школ раёна, якія конкурсным палажэннем былі падзелены на дзве групы.

Арганізатары свята падрыхтавалі для лепшых танцавальных пар дыпломы і стылізаваныя статуэткі, якія, нядоўга пастаяўшы на стале журы, надвячоркам пайшлі, што называецца, па руках.

А пакуль умоўна залатая пара на статуэтцы выбірала сабе гаспадара, пары кружыліся, тупацелі, падскоквалі і гнуліся ў самых розных, выкручастых і простых рухах. Былі выступленні надта стыльныя, з творчай задумкай і такім жа творчым выкананнем. Нават элементам беларускай народнай творчасці было сярод іх месца. Было і амаль што класічнае выкананне вальса, ну ці яго элементаў.

Але, безумоўна, усе стараліся, відаць было, што не адзін дзясятак гадзін пайшоў на адточванне гэтых з першага позірку простых, а насамрэч далёка не простых рухаў. Дзіву даешся, як з аналагічных мне няўмек (ёсць жа і такія) пастаноўшчыкі танцаў лепяць у выніку даволі прыстойнае відовішча. А калі пар многа, то яшчэ і сінхроннасць патрэбна.

І, паверце, сябры, усё гэта ў пятніцу было: прыгажосць танца, яго ідэйнасць і, зразумела, высокія адзнакі.

Па выніках выступленняў першыя месцы ў сваіх групах занялі танцавальныя пары сярэдняй школы № 1 і Брынёўскага сада-школы. Другімі былі каманды гімназіі і Пціцкага сада-школы, трэцімі – сярэдняй школы № 2 і Лучыцкага сада-школы.

Па выніках апытання прыз сімпатый гледачоў дастаўся камандзе гімназіі, а прыз сімпатый журы – парам з Бабуніцкай сярэдняй школы.

Традыцыйна ўзорнае выкананне вальса прадэманстравалі капаткевіцкія танцоры і атрымалі прыз у намінацыі за лепшую тэхніку выканання. Ляскавіцкая пара адзначана ў намінацыі “Ваенны вальс”.

Прыз у намінацыі “Міс вальс” дастаўся Настассі Камыш з Пцічы, а “Містэрам вальс” стаў Яўген Герасіменка з Капаткевічаў.

IMG_0893-8_2

IMG_0694-7_2

IMG_0607-6_1_2

IMG_0538-5_2

IMG_0352-3_1

IMG_0271-1_2

IMG_0660_2

IMG_0186_2

У. ЕСІПАЎ.

Фота А. ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Май – гэта спрэс свята. Зялёнае, бо вясна, з цыбулькай і пятрушкай, чырвонае, бо пачынаецца з чырвонай даты Першамая ў календары, а яшчэ 73 гады таму адзначана пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика