Вясна надала руху. 21.by

Вясна надала руху

06.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

050518b

МАЛАДЗЁЖНЫ ІМІДЖ

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» стабільна працуе і забяспечвае сваім работнікам дастойны ўзровень заработнай платы, сацыяльную падтрымку, прыцягвае да сябе моладзь. Маладыя кадры знаходзяць тут прымяненне сваім здольнасцям і ініцыятыве, вучацца працаваць у камандзе, спасцігаюць лепшыя працоўныя традыцыі, якімі славіцца калектыў мясакансервавага камбіната.    

НА ЗДЫМКУ (злева направа): сакратар Анастасія Мамчыц, эканаміст Іаланта Дрозд, аператар ЭВМ Іна Кухарчык і бухгалтар Алена Прыхожка з ветэранам камбіната Наталляй Харута.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПРАДАСТАЎЛЯЮЦЦА СКІДКІ

ААТ «Стаўбцоўскі РКБА» ў перыяд з 5 па 9 мая 2018 года прадастаўляе скідкі на ўсе віды паслуг. Інваліды Вялікай Айчыннай вайны змогуць скарыстацца паслугамі камбіната бытавога абслугоўвання бясплатна, удзельнікам вайны – скідка 50 працэнтаў. На пакупкі ў магазіне «Світанак» удзельнікам і інвалідам вайны – скідка 25 працэнтаў. Дадаткова ў святочныя дні ў магазіне «Світанак» усе пакупнікі пры набыцці тавару на суму больш за 30 рублёў будуць мець скідку 15 працэнтаў.

 

БЯСПЛАТНАЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ

8 мая 2018 года натарыяльнымі канторамі і натарыяльным бюро Мінскай абласной акругі будзе праводзіцца акцыя, прымеркаваная да Дня Перамогі, па бясплатным кансультаванні. На працягу рабочага дня грамадзяне могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Пр

СВЕЖЫ КОЛЕР «ЗЕБРЫ»

Разам з навядзеннем парадку, фарміраваннем крон дрэў на вуліцах горада праводзіцца ямачны рамонт, асвяжаецца дарожная разметка.

Ямачным рамонтам займаюцца тры арганізацыі – аб’яднанне камунальных службаў, ДРБУ № 135 і ДЭУ № 62, а дарожнай разметкай у горадзе – дзве. Камунальнікі падмалёўваюць «зебры», а спецыялізаваная арганізацыя – падоўжныя палосы. Работа гэтая вядзецца фактычна без спынення дарожнага руху, пры неабходнасці – з суправаджэннем інспектараў ДАІ. У выніку, праезджая частка становіцца не толькі свежай і прыбранай, а і больш практычнай, прыкметнай для пешаходаў і вадзіцеляў. З гэтым напрамую звязаны пытанні бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху.

Комплекс вясенніх работ працягваецца, каб дастойна сустрэць 425-годдзе нашага горада.

Пр

 

ПРЫСМАКІ ЎДАЛЫХ ГАСПАДЫНЬ

Раённая ветэранская арганізацыя сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам правяла раённы конкурс «Стаўбцоўскія прысмакі» і вызначыла самых удалых гаспадынь.

Кулінарнае прадстаўленне адбылося на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу і ўтрымлівала багата розных страў.

– Вызначыць пераможцаў было няпроста, таму вырашылі прысудзіць два першыя месцы, – адзначае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Наталля Лапко.

Сярод пераможцаў назвалі Марыю Аляксееўну Дамброўскую і Леакадзію Міхайлаўну Клімовіч. Марыя Аляксееўна здзівіла ў першую чаргу хлебам уласнай выпечкі з дабаўленнем бульбы, а Леакадзія Міхайлаўна – печанымі птушкамі, кветкамі, месца якім, няйначай, на вясельным караваі.

Абедзве жанчыны атрымалі права прыняць удзел у абласным конкурсе, які праходзіў у сакавіку ў сталічным Палацы ветэранаў. Рыхтаваліся грунтоўна і, пераважна, з ухілам на нацыянальнае. Марыя Дамброўская згатавала ў гліняным гаршку верашчаку, напякла ў сапраўднай печы блінцоў. Леакадзія Клімовіч, акрамя вясенніх птушак, падрыхтавала бульбяную каўбасу з грыбамі і цыбуляй. На конкурсе гаспадыні са Стаўбцоўшчыны, радзімы Якуба Коласа, разам з баяністам Міхаілам Міткевічам дадалі да сваіх кулінарных шэдэўраў моўнага смаку. Цікава расказалі, як гатавалі іх, з якім настроем і якая будзе ад іх карысць.

У выніку, удзельніцы ад Стаўбцоўскай раённай ветэранскай арганізацыі адзначаны ў намінацыі «Нацыянальная кухня», а асабліва спадабалася верашчака Марыі Дамброўскай, якой і прысуджана другое месца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МАЛАДЗЁЖНЫ ІМІДЖ ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» стабільна працуе і забяспечвае сваім работнікам дастойны ўзровень заработнай платы, сацыяльную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика