Классный класс – это про нас!. 21.by

Классный класс – это про нас!

06.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Классный класс –  это про нас!

Жадаеце пазнаёміцца з вучнямі 7 класа Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна? Калі ласка!


Перад вамі на фотаздымку шэсць добразычлівых хлопчыкаў і чатыры прыгажуні-дзяўчынкі, аб’яднаныя агульнымі інтарэсамі і памкненнямі.
Хтосьці ў вольны час любіць проста ляжаць на ложку, гледзячы тэлевізар, але толькі не вучні 7 класа Навадворскай СШ. Яны ўпэўнены, што адпачываць трэба актыўна і абавязкова з добрымі сябрамі. Таму пешыя паходы сталі традыцыяй нашага класа.


У канцы навучальнага года рабяты разам са мной разгортваюць карту маршруту і адпраўляюцца ў пешы паход па цікавых мясцінах малой радзімы, каб бліжэй пазнаёміцца з незвычайнай прыродай – унікальнай і некранутай.


На працягу шляху вучні спяваюць песні, бо сярод іх ёсць артысты – Вераніка Ганчарэвіч і Кірыл Джабараў; расказваюць вершы і дзіўныя гісторыі са свайго жыцця Мацвей Жых і Анастасія Папковіч, а рыбакі Аляксандр Кавальчук і Сцяпан Сауцін мараць аб тым, каб хутчэй трапіць на возера і лавіць рыбу.


На прывале Аляксандр Свістун і Ілья Лысевіч хуценька раскладуць вогнішча, а дзяўчынкі Валерыя Каскевіч і Алена Кукла прыгатуюць смачны абед. Усё атрымліваецца хутка і зладжана, таму што яны каманда, таму што яны самы класны клас!


Хутчэй бы лета! Наперадзе чакае цікавы паход па прасторах малой радзімы!

Галіна ГРЫЦКЕВІЧ,
класны кіраўнік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жадаеце пазнаёміцца з вучнямі 7 класа Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна? Калі ласка!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика