Перамога ў сэрцах бегуноў. 21.by

Перамога ў сэрцах бегуноў

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


5 мая на гарадскім стадыёне ў Паставах прайшоў раённы крос, прысвечаны Дню Перамогі. Ён сабраў 116 удзельнікаў.

З надыходзячым святам усіх павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Ён пажадаў землякам рэгулярна займацца фізкультурай і спортам, прапагандаваць такім чынам здаровы лад жыцця. Прыемна, што сёлета колькасць бегуноў на раённым кросе адчувальна вырасла. У першай групе — школьнікаў і навучэнцаў — на старт выйшлі ўсе каманды сярэдніх школ раёна, гімназіі і Пастаўскага дзяржкале­джа. Барацьба на дыстанцыях 500 метраў для дзяўчат і жанчын і ў два разы даўжэйшай для мужчын і юнакоў была напружанай. Арыенцірам стаў найлепшы вынік у адным з першых забегаў — 1 мінута 29,52 секунды, які паказала прадстаўніца кале­джа Лучана Чубрэвіч. Нікому з дзяўчат не ўдалося яго перавысіць, а сваю сяброўку падтрымалі і трое навучэнцаў гэтай установы — Крысціна Койра, Віталь Катэйка і Віталь Жылевіч. Урэшце каманда каледжа выйшла ў пераможцы. На п’едэстал гонару падняліся таксама каманды гімназіі і СШ №3, услед за якімі фінішавалі ў агульнакамандным заліку бегуны  з другой, пятай і Камайскай сярэдніх школ.

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў каштоўнымі прызамі і дыпломамі барацьбу прадоўжылі ўдзель­нікі каманд з сельскай мясцовасці. У гэтай групе першынствавалі бегуны Навасёлкаўскага сельсавета, якіх падбадзёрваў яго старшыня Канстанцін Мядзведзеў. Новы старшыня Юнькаўскага сельсавета Вячаслаў Врублеўскі асабіста выйшаў на дыстанцыю 1000 метраў і прабег яе нядрэнна, што дапамагло яго таварышам заваяваць 3-е месца ў вострым саперніцтве з камандамі Варапаеўскага і Лынтупскага сельсаветаў.

У перапынку паміж забегамі на стадыёне прайшла цырымонія ўзнагароджвання бронзавымі медалямі і дыпломамі юнакоў нашай футбольнай каманды 2003-2004 гадоў нараджэння, якія заваявалі 3-е месца ў Віцебскай вобласці ў спаборніцтвах «Алімпійскія дні моладзі Беларусі». Узнагароды юным пастаўчанам уручылі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў і начальнік ад­дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Кашырын.

Вынікі кросу залічваліся ў раённую круглагадовую спартакіяду, таму напружаная барацьба назіралася і ў 3-й групе (прадпрыемствы і арганізацыі). Як і год назад, сярод 10 каманд не было роўных лёгкаатлетам райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Крыху саступілі ім бегуны раёна газазабеспячэння і ААТ «Паставымэбля», якія апярэдзілі каманды АТП № 17, райспажыўтаварыства, малочнага завода, каледжа, УП ЖКГ, райбальніцы і завода «Беліт». Завяршылі масавыя спаборніцтвы ўдзельнікі ў індывідуальным заліку, дзе сярод жанчын і дзяўчат зноў перамагла Лучана Чубрэвіч. У мужчын і юнакоў найлепшы вынік паказаў Максім Камсюк з СШ №5.

Пасля заканчэння раённага кросу на гарадскі стадыён выйшлі юныя футбалісты. У чарговым матчы чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе сярод юнакоў пастаўчане, да радасці ўсіх, упэўнена з лікам 3:0 перамаглі сваіх аднагодкаў з Міёр.

Уладзімір ШЫК
Фота Алесі ГІЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 5 мая на гарадскім стадыёне ў Паставах прайшоў раённы крос, прысвечаны Дню Перамогі. Ён сабраў 116 удзельнікаў. З надыходзячым святам усіх павіншаваў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика