На Дзень Перамогі па поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы. 21.by

На Дзень Перамогі па поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы

08.05.2018 15:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

9 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па поўдні краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе +8...+14, па поўначы — толькі 5-7 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць 22-28 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 9 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика