Пакуль мы памятаем – мы жывём. 21.by

Пакуль мы памятаем – мы жывём

09.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На шчасце, нам з вамі давялося нарадзіцца ў мірны час. І нас зараз часта называюць пакаленнем інтэрнэта. А вось, напрыклад, сённяшніх ветэранаў раней называлі горда – пакаленнем Пераможцаў. Таму самае вялікае, што мы зараз можам для іх зрабіць, – гэта пастарацца, каб памяць аб іх подзвігу была бессмяротнай. Карэспандэнт “Авангарда” высвятліў, якое значэнне жыхары нашага раёна надаюць святу Перамогі?

Багдан ЖУРАЎ, вучань 2 “А” класа пачатковай школы райцэнтра:



– 9 Мая – Дзень Перамогі. Я шмат чаго ведаю пра гэтае свята, таму што кожны год настаўніца праводзіць урокі на тэму вайны. А яшчэ ў гэты дзень мы з бабуляй ходзім на мітынг, ускладаем кветкі, віншуем ветэранаў. А пад вечар мы ходзім на святочны канцэрт і салют. Я адчуваю гонар за нашых салдат і асабліва піянераў, якія, нягледзячы на свой малы ўзрост, адважна рызыкавалі жыццём на карысць Радзімы.

Аліна КОРСАК, вучаніца 8 класа гімназіі горада Буда-Кашалёва:



– Ведаеце, для мяне Дзень Перамогі заўсёды застаецца адначасова святам радасці і смутку. Калі ўдзельнічаеш у мітынгах, асабліва востра адчуваецца ўвесь боль, які перажыла наша Радзіма ў гады вайны, і разам з тым гонар за салдат і мірных жыхароў, якія абаранялі сваю Бацькаўшчыну. У гэты дзень мы з сябрамі абавязкова збіраемся разам і праглядваем ваенныя кінастужкі.

Віктар КРАЎЦОЎ, пенсіянер:



– Вельмі добра разумею цану гэтага майскага свята, яно назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў. Асабіста для мяне Дзень Перамогі – гэта дзень гордасці за тых, хто цаной свайго жыцця змагаўся за нашу шчаслівую будучыню. Салдаты ведалі, што могуць не вярнуцца з бітваў і, тым не менш, мужна ішлі ў бой. Людзі, якія ваявалі за сваю Радзіму, ніколі не будуць забытыя і назаўсёды застануцца для нас прыкладам мужнасці і стойкасці, сілы духу і самаахвярнай любові да сваёй Айчыны. Мне б хацелася, каб яны адчувалі сябе важнымі і патрэбнымі не толькі 9 Мая, але і кожны дзень. Як кажуць, пакуль мы памятаем – мы жывём.
Алена ЧЭКАН. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На шчасце, нам з вамі давялося нарадзіцца ў мірны час. І нас зараз часта называюць пакаленнем інтэрнэта. А вось, напрыклад, сённяшніх ветэранаў раней...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика