Мая вайна. 21.by

Мая вайна

09.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымі радкамі пачынаецца мой аўтабіяграфічны верш “1955 год”. Так, я нарадзіўся ў сям’і дзяцей вайны: калі яна пачалася, майму бацьку Мікалаю Абрамавічу і маці Наталлі Цімафееўне было па дванаццаць з паловай гадоў. Абое перажылі суровае ліхалецце ў фашысцкай акупацыі і спаўна зведалі ўсе яе жахі. Ужо ў маленстве я слухаў шчымліва-трывожныя аповеды бацькоў пра той гаротна-нішчымны час пад страхам смерці. Такім чынам, вайна, не кніжная і кіношная, а рэальная, тая, якая была ў маёй роднай вёсцы, спакваля ўваходзіла ў маю дзіцячую памяць. І таму ў мяне – свая вайна.
Мая вайна – гэта слёзы патапаўскіх мацярок і ўдоў, якія не дачакаліся з фронту сваіх сыноў і мужоў. Не мінула яна і бацькаў род. Без вестак прапаў муж старэйшай сястры Просі, ад тыфу памёр сын Міколка. У партызанах загінуў і муж другой сястры, Іван, а на добрушскай зямлі склаў сваю галаву бацькаў зводны брат – таксама Іван.
Мая вайна – гэта мае фізічна і маральна пакалечаныя землякі-франтавікі, якіх мы штогод запрашалі ў школу напярэдадні Дня Перамогі ці на іншыя ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы, каб паслухаць іх уласныя ўспаміны пра суровыя ратныя будні.
Мая вайна – гэта чырвоныя пяцікутныя зорачкі, якія мы, піянеры, прымацоўвалі на сцены вясковых хат, куды не вярнуліся з фронту мужчыны, пайшоўшыя з іх на барацьбу з ненавісным ворагам.
Мая вайна – гэта акопы і траншэі, якімі спрэс быў перакапаны лес і ў якіх мы, хлапчукі-падшыванцы, гулялі ў партызаны. Каля Бліжняга балота ёсць дубняк, які вяскоўцы і па сёння называюць “Брацкія могілкі”.
Мая вайна – гэта мае равеснікі, якія падрываліся на мінах ці снарадах, знойдзеных на месцы былых баёў. Так загінуў старэйшы брат маёй жонкі, школьнік-сямікласнік Сяргей Бярнацкі.
Мая вайна – гэта 470 маіх землякоў, якія паклалі свае галовы на алтар Перамогі, і 634 воіны, якія загінулі пры вызваленні маіх родных мясцін і ў гонар якіх у вёсцы ўзвышаецца абеліск з салдатам на пастаменце. Уяўляеце: калі б памяць кожнага з гэтых 1104 загінуўшых салдат і афіцэраў ушанаваць хвілінай маўчання, мы б замоўклі на васямнаццаць з паловай гадзін!..
Гэта ўсё – мая вайна.
Анатоль ЗЭКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі радкамі пачынаецца мой аўтабіяграфічны верш “1955 год”. Так, я нарадзіўся ў сям’і дзяцей вайны: калі яна пачалася, майму бацьку Мікалаю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика