На традиционном Дне призывника 12 ушачан получили повестки на службу в Вооружённых Силах Республики Беларусь. 21.by

На традиционном Дне призывника 12 ушачан получили повестки на службу в Вооружённых Силах Республики Беларусь

10.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дванаццаць маладых людзей сталі галоўнымі на святочнай урачыстасці: у гарпасёлку прайшоў чарговы Дзень прызыўніка, на якім хлопцы атрымалі павесткі на службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Будучыя салдаты напачатку мерапрыемства ўсклалі вянок да помніка загінуўшым воінам і партызанам ва Ушачах. А потым адправіліся ў царкву святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры за блаславеннем і малітвай аб паспяховай службе. Протаіерэй Вячаслаў акрапіў хлопцаў святой вадой і падараваў нацельныя крыжыкі тым, хто іх не меў.

У актавай зале школы гарпасёлка прызыўнікоў павіншавалі прадстаўнікі мясцовых сілавых структур, а запрошаны госць з Лепельшчыны, намеснік камандзіра батальёна часці ў Заслонаве Аляксей Іванавіч Шпілеўскі даў наказ на дарогу. Намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч пажадала маладым людзям годнай службы, сталення, фізічнай і маральнай моцы.

Уручаючы будучым вайскоўцам павесткі разам з сімвалічнымі падарункамі, начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Леанід Пятровіч Шахноўскі нагадаў хлопцам, што акрамя мужнасці, фізічнай загартоўкі ў арміі можна атрымаць і карысную спецыяльнасць ці распачаць прафесійную ваенную кар’еру.

Але галоўнае – вярнуцца ў найлепшай форме, бо дома ўвесь гэты час іх будуць чакаць родныя і блізкія, а некаторых яшчэ і працоўныя калектывы. Бо пераважная большасць хлопцаў ужо зарабляе самастойна на прадпрыемствах не толькі раёна, але і Наваполацка, Віцебска, Мінска. У сёлетніх прызыўнікоў даволі шырокі профіль службы. Напрыклад, Cяргей Багданаў і Аляксей Фурманёнак ужо скончылі падрыхтоўку ў ДТСААФ і будуць вадзіцелямі катэгорый В,С у дэсантных і войсках супрацьпаветранай абароны ў Віцебску і Фаніпалі адпаведна. Да таго ж Аляксей, як Ігар Рубанік і Андрэй Тараканаў, паспеў атрымаць вышэйшую адукацыю, таму і тэрмін службы будзе карацейшы на паўгода. У Мінскую ваенную камендатуру трапілі Ілья Сазонаў, які будзе служыць у Роце ганаровай варты, а таксама Аляксандр Лемеш: ён стане вадзіцелем досыць рэдкай катэгорыі Е.

Вольга Северына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дванаццаць маладых людзей сталі галоўнымі на святочнай урачыстасці: у гарпасёлку прайшоў чарговы Дзень прызыўніка, на якім хлопцы атрымалі павесткі на службу ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика