У бліжэйшы час будзе сонечна, без ападкаў, але ад панядзелка жыхароў раёна чакаюць частыя кароткачасовыя дажджы. Карацей, час прымаць сонечныя ванны яшчэ ёсць.
Сёння, 10 мая, белгідраметэацэнтр разам з сонечным надвор’ем і тэмпературай паветра да +23 °C удзень і +16°C увечары, прагназуе паўднёвы вецер да 5 метраў за секунду.
У пятніцу вецер зменшыцца, а разам з ім спадзе і тэмпература, — удзень +17…+20 °C, увечары да +20 °C, але ноччу слупок тэрмометра значна пойдзе ўніз — усяго да 10 °C. Ападкаў зноў жа не прагназуецца.
12 мая надвор’е падорыць нам яшчэ адзін сонечны і цёплы дзень: +21…+23 °C — такая тэмпература чакаецца ўдзень і спадзе яна толькі ноччу — +13…+14 °C.
У нядзелю на працягу дня будзе воблачна і 19… 20 °C са знакам “+” удзень, ноччу паветра прагрэецца толькі да 12 градусаў цяпла.
У панядзелак воблачна, кароткачасовыя дажджы і толькі да +17 °C удзень, уначы — зноў да +12°C.
У аўторак надвор’е істотна не зменіцца — тыя ж воблачнасць і дажды на працягу дня, але тэмпературу паветра абяцаюць крыху вышэй — +16…+21 °C удзень, а ноччу ртутны слупок можа падняцца ўжо да +14 °C.