Гэты Дзень Перамогі…
10.05.2018
—
Разное
|
Святое і велічнае, радаснае і разам з тым пранізліва-тужлівае 9 Мая традыцыйна шырока і ўрачыста адзначылі ў раёне. У Чэрвені святочныя мерапрыемствы пачаліся ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны мітынгам “Жыве Перамога ў пакаленнях” і акцыяй “Бессмяротны полк”. З віншавальным словам да жыхароў і гасцей райцэнтра, якія сабраліся на пляцоўцы перад манументам, звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што сёння мы зноў усведамляем усю велічнасць перамогі над фашызмам. Яна застаецца гонарам нашай краіны, сапраўдным урокам мужнасці, стойкасці, патрыятызму.
– Быць нашчадкам Перамогі для нас – не толькі вялікі гонар, але і вялікая адказнасць, – зазначыў Віталь Казлоў. – Мы працягваем традыцыі пакалення пераможцаў, сваёй працай памнажаючы сілу і магутнасць нашай краіны. Упэўнены, што ўсе задачы, якія стаяць перад намі, будуць паспяхова выкананы. На мітынгу таксама выступіў ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Артур Чэус. Ён ўручыў павесткі аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу групе прызыўнікоў. Ад іх імя ўдзельнікаў урачыстасці прывітаў Ігар Канашэвіч. Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі хвілінай маўчання і ружэйным салютам. Да пастамента помніка леглі кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскасці. У скверы на плошчы Свабоды працавалі тэматычныя пляцоўкі і фотазоны, ля будынка “Беларусбанка” з канцэртам выступілі выхаванцы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. Апоўдні свята перамясцілася ў лесапарк “Загор’е”. Тут было шмат музыкі, песень, забаў. Жадаючыя мелі магчымасць здзейсніць аглядны палёт на верталёце Мінскага аэраклуба ДТСААФ. Увечары на плошчы Свабоды была арганізавана танцавальна-забаўляльная праграма “Салют, Перамога!”, падчас якой на сцэне амфітэатра выступілі самадзейныя артысты раёна і вядомы беларускі спявак Іван Буслай. Завяршыліся святочныя мерапрыемствы акцыяй “Спяём “Дзень Перамогі” разам” і святочным феерверкам. Ігар АДАМОВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святое і велічнае, радаснае і разам з тым пранізліва-тужлівае 9 Мая традыцыйна шырока і ўрачыста адзначылі ў раёне. У Чэрвені святочныя мерапрыемствы пачаліся ля...
|
|