Дзяўчына танчыла на багажніку БМВ на Зыбіцкай у Мінску
11.05.2018 15:54
—
Разное
|
Фота: guvd.gov.by У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС шукаюць дзяўчыну па падазрэнні ў пашкоджанні аўтамабіля на вуліцы Зыбіцкай. Здарэнне адбылося ў ноч на 3 траўня. У Праглядаючы запісы з вулічных відэакамераў, міліцыянты выявілі, што дзяўчына танчыла каля аўтамабіля пацярпелага, а праз некалькі хвілін залезла на багажнік BMW і пашкодзіла яго. На выгляд дзяўчыне 20-25 гадоў, сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русы. Яна была апранутая ў чорныя штаны, белую майку з чорнай паласой. Пры сабе мела сонечныя акуляры. Асобаў, якія валодаюць інфармацыяй пра гэтую дзяўчыну або пра яе месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 288-02-02; 8 (029) 173-15-75 альбо па тэлефоне 102. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС шукаюць дзяўчыну па падазрэнні ў пашкоджанні аўтамабіля на вуліцы Зыбіцкай. Здарэнне...
|
|