Жыхар Наваполацка адзначыў Дзень Перамогі, выйшаўшы голым на гаўбец. 21.by

Жыхар Наваполацка адзначыў Дзень Перамогі, выйшаўшы голым на гаўбец

11.05.2018 15:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Наваполацку 9 траўня міліцыя затрымала гараджаніна, які знаходзіўся на гаўбцы сваёй кватэры без адзення, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Пр мужчыну, які гуляе голым па гаўбцы на першым паверсе дома на вуліцы Моладзевай, у міліцыю паведамілі мясцовыя жыхары. Па іх словах, галава эксгібіцыяніста была заматаная фіранкай.

Міліцыянты, якія прыбылі на месца выкліку, высветлілі, што на гаўбцы быў п'яны гаспадар кватэры. Ён заявіў праваахоўнікам, што даўно хацеў здзейсніць такі ўчынак. Выпіўшы для адвагі, мужчына вырашыў прадэманстраваць пабочным сваё аголенае цела.

На эксгібіцыяніста пачалі крымінальную справу за хуліганства. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Наваполацку 9 траўня міліцыя затрымала гараджаніна, які знаходзіўся на гаўбцы сваёй кватэры без адзення, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Пр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика