Меньше камней – больше урожай. Трудовые коллективы Ушаччины помогают аграриям в уборке камней с полей
11.05.2018
—
Разное
|
Вядомы біблейскі выраз “час збіраць камяні” ў гаспадарках Ушаччыны ўспрымаецца як прамое ўказанне да дзеяння. Працаваць на засмечаных землях затратна: тэхніка часцей ламаецца, губляецца частка ўраджаю, зніжаецца эфектыўнасць хімічных спосабаў барацьбы з пустазеллем. Таму пытанне выхаду з “каменнага веку” традыцыйна трымаецца ў нашым раёне на асаблівым кантролі. Работы па ўборцы камянёў у сельскагаспадарчых арганізацыях Ушаччыны сёлета пачаліся яшчэ па азімых. Пазней “эстафету” перахапілі палеткі з травамі, якія пойдуць на сянаж. Цяпер жа на парадку дня – ачыстка яравых: тыдзень-другі – і выехаць на засеяныя плошчы без нанясення шкоды будучаму ўраджаю будзе немагчыма. “Імкнёмся паспець, – кажа намеснік старшыні райсельгасхарча Сяргей Аляксандравіч Белагрыўцаў. – Значную дапамогу з бягучага тыдня аказваюць гаспадаркам прадстаўнікі іншых арганізацый, што замацавана адпаведным распараджэннем райвыканкама. Толькі ў аўторак, 8 мая, на палеткі накіравана больш за 80 чалавек”. Ва ўзгаданы дзень работы па ўборцы камянёў актыўна вяліся ля вёскі Броўчына – да аграрыяў “Ільюшынскага” далучыліся работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. “Выйшлі на палеткі з самай раніцы, але канца нашай місіі пакуль не бачна, – зазначылі прадстаўнікі гэтага працоўнага дэсанту. – Камення тут многа, у асноўным – з кулак, але трапляюцца і зусім гіганты. Таму прыемна, што гаспадарка накіравала на гэтыя работы менавіта “Амкадор”: закідваць у яго апушчаны коўш такія “экспанаты” дастаткова зручна”. Уборка камянёў у сельгаспрадпрыемствах раёна з удзелам памочнікаў працягнецца да 20 мая. Фронт работ дастаткова вялікі, і трэба прыкласці нямала сіл, каб справіцца з заданнем: не дапусціць страты ўраджаю будучага хлеба. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы біблейскі выраз “час збіраць камяні” ў гаспадарках Ушаччыны ўспрымаецца як прамое ўказанне да дзеяння. Працаваць на засмечаных землях затратна: тэхніка... |
|