Замежнік паведаміў, што жыхарка Вілейкі вязе з Афрыкі бомбу
11.05.2018 22:00
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: Fotolia У нацыянальны аэрапорт "Мінск" 8 траўня паступіла тэлефанаванне з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Мужчына, які назваўся грамадзянінам Судана, паведаміў, што 29-гадовая жыхарка Вілейкі збіраецца прывезці з Афрыкі ў Беларусь бомбу. Як інфармуе сайт , праверку па гэтым факце правяла вілейская міліцыя. Высветлілася, што мужчына ўчыніў паклёп з рэўнасці. З каханай жанчынай у яго сапсаваліся адносіны — яна даслала яму фота, на якім была з іншым мужчынам. У адказ суданец паабяцаў беларусцы праблемы. Міліцыянеры праверылі ноўтбук жанчыны, праглядзелі яе перапіску з замежнікам і не знайшлі ніякіх прыкмет таго, што яна рыхтавала тэрарыстычны акт. Пасля падчас відэатэлефанавання суданец прызнаўся, што схлусіў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У нацыянальны аэрапорт "Мінск" 8 траўня паступіла тэлефанаванне з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Мужчына, які назваўся грамадзянінам... |
|