Памяць аб подзвігу
12.05.2018
—
Разное
|
Цяперашняе пакаленне абавязана памятаць аб подзвігах ветэранаў і абапірацца на іх жыццёвы вопыт. Аб гэтым заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Барысаве на абласным свяце, прысвечаным 73-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. «Мы ганарымся ветэранамі, раўняемся на іх і стараемся зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Для гэтага трэба працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на іх мудрасць і жыццёвы вопыт, памятаць аб подзвігах мінуўшчыны, захоўваць слаўныя баявыя традыцыі бацькоў, дзядоў і прадзедаў, а таксама рабіць усё, каб цень вайны ніколі больш не накрыў нашу краіну», – сказаў Анатоль Ісачанка. Да прысутных звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Парабковіч. Кіраўніцтвы Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, абласных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый усклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму. На галоўнай сцэне была прадстаўлена канцэртная праграма. Прайшоў марш ваеннай і грамадзянскай тэхнікі. У абласным свяце ў Барысаве прыняла ўдзел і дэлегацыя Стаўбцоўскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяперашняе пакаленне абавязана памятаць аб подзвігах ветэранаў і абапірацца на іх жыццёвы вопыт. Аб гэтым заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка...
|
|