Дырэктыва № 2 – у дзеянні. Зваротам грамадзян – увага і кантроль
13.05.2018
—
Разное
|
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне аб рэалізацыі патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў Стаўбцоўскім раёне. Кіраўнік спраў райвыканкама Ала Янкоўская паведаміла, што работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца ў ліку найважнейшых напрамкаў дзейнасці райвыканкама. Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» прадугледжана падача пісьмовых і электронных зваротаў, а таксама вусных зваротаў грамадзян на асабістым прыёме. Шырокае развіццё атрымала такая форма работы са зваротамі, як прыём заяў і скаргаў у ходзе прамых тэлефонных ліній, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове, а таксама на выязных прыёмах грамадзян. Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» накіравана на вырашэнне дзвюх праблем: зрабіць больш даступнымі органы ўлады і забяспечыць жыццядзейнасць насельніцтва. За 2017 год у райвыканкам паступіла 309 зваротаў (пісьмовых – 211, вусных – 98), што на 78 зваротаў менш, чым за аналагічны перыяд 2016 года. За першы квартал 2018 года паступіла 76 зваротаў, што роўна колькасці зваротаў у аналагічным перыядзе 2017 года. З вышэйстаячых арганізацый у райвыканкам у мінулым годзе паступіла 27 зваротаў, што на шэсць зваротаў менш, чым у 2016 годзе. Калектыўных зваротаў у 2017 годзе паступіла 23, што на 15 больш, чым у адпаведным перыядзе 2016 года. У 2017 годзе арганізавана 333 сустрэчы ў працоўных калектывах, 226 сходаў грамадзян у населеных пунктах. А таксама праведзена 100 асабістых прыёмаў грамадзян кіраўніцтвам райвыканкама ( у тым ліку старшынёй – 24), прынята 98 чалавек (у тым ліку старшынёй – 54). За першы квартал 2018 года праведзена 25 асабістых прыёмаў кіраўніцтвам райвыканкама (старшынёй – 6), прыняты 41 чалавек (у тым ліку старшынёй – 30). Асноўныя пытанні, якія падымалі грамадзяне ў ходзе зваротаў, – водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне вуліц і дарог, рамонт жыллёвага фонду, транспартнае забеспячэнне, падтапленне зямельных участкаў, вулічнае асвятленне. На дадатковым кантролі ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ёсць звароты, па якіх тэрміны выканання неаднаразова пераносіліся. Гэта пісьмовыя звароты жыхароў д. 89 па вуліцы Ленінскай у Стоўбцах (пытанне рамонту даху ў пад’ездзе), членаў ЖБСК «Стоўбцы-2″, «Стоўбцы-3″, «Стоўбцы-4″, «Вясна-60″, ЖБК «Крышталь-5″ (пытанні ўхілення дэфектаў), В. В. Саломчанкі з дома 50-а па вуліцы 17 Верасня ў Стоўбцах (пытанне рамонту даху), з вёсак Баханы, Падлессе, Зарэчча, Жукаў Барок, Вязавец (пытанні добраўпарадкавання дарог) і інш. Не выкананы наступныя даручэнні пасля асабістага прыёму і выязных прыёмаў грамадзян: рамонт дарогі (прахода) да прывакзальнай плошчы з вуліцы Цітова ў райцэнтры, па добраўпарадкаванні дарог у Новым Свержані і Мархачоўшчыне. Па гэтых пытаннях існуе адказ начальніка ДРБУ № 135 В. В. Савіцкага аб адсутнасці грашовых сродкаў на ўтрыманне вуліц сельскіх населеных пунктаў. У 2017 годзе ў сельвыканкамы паступіла 310 зваротаў, за першы квартал бягучага года – 61 зварот. У мінулым годзе ў кнігу заўваг і прапаноў райвыканкама ўнесена два запісы, адзін з якіх – падзяка. Другі запіс разгледжаны ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін, дадзены адказ заяўніку. Па выніках праверкі выяўлены парушэнні тэрмінаў разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ва УП «Стаўбцоўскае АКС», ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна», ДУА «Нававёскаўская сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы». Адказныя асобы за работу са зваротамі грамадзян прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. У абмеркаванні згаданага пытання прыняў удзел памочнік пракурора Стаўбцоўскага раёна Яўген Асосаў. Трымалі справаздачу дырэктар УП «Стаўбцоўскае АКС» Дзмітрый Мурын, старшыня Наваколасаўскага сельвыканкама Дзмітрый Каршункоў, начальнік філіяла ДРБУ № 135 КУП па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Мінскаблдарбуд» Вадзім Савіцкі. Нэлі АСТРЭЙКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне аб рэалізацыі патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб... |
|