Для ўраджаю
13.05.2018
—
Разное
|
РУПІЦЦА КАМАНДА РАДЗЕВІЧА Бульба ў СФГ «Сула» размесціцца сёлета на 220 гектарах. У сярэдзіне красавіка тут прыступілі да пасадкі другога хлеба. Папярэдне належным чынам падрыхтавалі поле. На мінулым тыдні на палетках за вёскай Ячонка на трактары «Джон-дзір» шчыраваў з бульбасаджалкай кампаніі «Грымме» механізатар Алег Жытко. Алег Уладзіміравіч працуе ў гаспадарцы звыш дзесяці гадоў. Шчыры, сумленны работнік. Ён адзін і засаджвае ўсю адведзеную пад гэтую культуру плошчу. Грэбні тэхнікай нарэзаны роўныя, шырокія, прыемна кінуць вокам. Садзілі ранні нямецкі сорт «венета». Завіхаўся на пагрузчыку Аляксандр Цярэшка, на загрузцы бульбы ў саджалку рупіўся палявод Валерый Кутас. Падвозіў насенне вадзіцель Аляксандр Шэлін. Сёлета фермерам Уладзімірам Радзевічам набыты новыя сарты бульбы еўрапейскай селекцыі. – Упершыню нямецкая фірма EUROPLANT выдзеліла нам суперэлітнае насенне бульбы, – гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. – На наступным полі пасадзім новы, ідэальны для ўпакоўкі, сярэдне-ранні сорт «мадэйра». На здымках: вадзіцель Аляксандр Шэлін; галоўны аграном Аляксандр Клімовіч (злева) і механізатар Алег Жытко; працэс загрузкі насення ў бульбасаджалку.
НА ПАЛЯХ РАЁНА (ІНФАРМАЦЫЯ НА 10 МАЯ) Услед за ААТ «Каганец» завяршылі сяўбу кукурузы працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава». Усяго ў гаспадарках засеяна гэтай культурай 5843 гектары. Завяршаецца пасадка бульбы, якая размесціцца ў раёне на плошчы каля 1300 гектараў. Аднагадовыя травы пасеяны на большай частцы запланаванай плошчы. Справіліся з гэтай работай у ААТ «Вішнявецкі», «Рубяжэвічы», «Дзераўное». Працягваецца сяўба шматгадовых траў, засеяна 2660 гектараў. У гаспадарках запланавана пасеяць 1155 гектараў люцэрны, пяць таварыстваў справіліся з даведзенымі заданнямі. Падкормліваюцца азотнымі ўгнаеннямі азімыя культуры. Па трэцім разе падкормлены рапс у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Каганец». Хімпраполка азімых збожжавых праведзена на плошчы 8884 гектары, што складае 85,8 працэнта. Цукровыя буракі першы раз апрацоўваюцца хімпрэпаратамі. У ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава» ўбіраюць азімую свірэпіцу на зялёны корм. Усяго гэтая кармавая культура займае ў гаспадарках раёна плошчу 624 гектары. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУПІЦЦА КАМАНДА РАДЗЕВІЧА Бульба ў СФГ «Сула» размесціцца сёлета на 220 гектарах. У сярэдзіне красавіка тут прыступілі да пасадкі другога хлеба. Папярэдне належным...
|
|