У Мінску аўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з грузавіком (фота). 21.by

У Мінску аўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з грузавіком (фота)

14.05.2018 13:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: АДАІ Маскоўскага РУУС.

У Мінску аўтобус 147-га маршрута з пасажырамі сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося 13 траўня на вуліцы Напалеона Орды. Аўтобус, у салоне якога было 10 пасажыраў, рухаўся з боку вуліцы Яна Чачота ў накірунку МКАД, грузавік ехаў перад ім.

Як інфармуе сайт minsknews.by са спасылкай АДАІ Маскоўскага РУУС, кіроўца кажа, што падчас руху яму стала кепска. Яго завезлі ў бальніцу для абследавання. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: АДАІ Маскоўскага РУУС. У Мінску аўтобус 147-га маршрута з пасажырамі сутыкнуўся з грузавіком. Здарэнне адбылося 13 траўня на вуліцы Напалеона Орды. Аўтобус, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика