Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з выдатным вясновым святам — Днём сям’і!
Для кожнага з нас сям’я — гэта галоўная апора ў жыцці, крыніца любові, дабра, душэўнай цеплыні. Дружная і моцная сям’я, у якой пануюць гармонія, любоў і паразуменне — гэта не толькі асабістае шчасце кожнага чалавека, але і сацыяльна-эканамічны дабрабыт грамадства, фактар стабільнасці і развіцця дзяржавы.
Таму падтрымка і ўмацаванне інстытута сям’і, павышэнне яе сацыяльнай абароненасці, ахова здароўя маці і дзіцяці, стварэнне ўмоў для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі — прыярытэтныя задачы працы як цэнтральных, так і мясцовых органаў улады нашай рэспублікі.
У гэты дзень асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці мы выказваем шматдзетным сем’ям, сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы і бацькоўскую працу. Шчырыя пажаданні шчасця маладым сем’ям. Нізкі паклон дзядулям і бабулям, якія адзначылі юбілейныя вяселлі, вырасцілі ўласных дзяцей, а зараз дапамагаюць выхоўваць унукаў і праўнукаў.
Паважаныя карэліччане! Ад усёй душы жадаем, каб у вашых сем’ях заўсёды панавалі любоў і паразуменне, не пакідала ўпэўненасць у заўтрашнім дні і паспяхова ператвараліся ў жыццё намечаныя планы!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Уважаемые жители Кореличского края!
Поздравляю вас с Днем семьи!
Этот праздник особенно символичен — он подчеркивает важность и ценность крепкой семьи. А крепкая и дружная семья – результат нелегкого, кропотливого труда. Любовь, забота друг о друге, взаимное уважение, способность понимать и прощать – вот те важные качества, на которых строятся взаимоотношения.
Очень важно, чтобы каждая семья жила в гармонии, согласии и комфорте, смело и уверенно смотрела в будущее. Чем больше будет таких семей, тем крепче государство, тем сильнее наш район!
Выражаю особые слова благодарности и признательности многодетным семьям, семьям с приемными детьми за теплоту души, терпение и заботу.
Пусть для каждого жителя Кореличчины надежным тылом будет семья. Пусть в ваших семьях царят понимание и поддержка, в домах раздается детский смех и во всех начинаниях помогает мудрость старших. Цените и уважайте крепость семейных традиций.
Инна Санчук, председатель РО ОО
«Белорусский союз женщин».