Сям’я – гэта невялікая дзяржава. 21.by

Сям’я – гэта невялікая дзяржава

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – тое, без чаго не можа існаваць чалавек. Каб яшчэ раз напомніць пра гэта, існуе свята “Дзень сям’і”, якое штогод адзначаецца 15 мая. Карэспандэнт “Авангарда” пацікавіўся ў жыхароў нашага раёна, што значыць сям’я ў іх жыцці.

Людміла ВАРАБ’ЁВА, пенсіянерка:



– Сваю сям’ю вельмі люблю. З мужам мы ўжо 22 гады разам, але і зараз ён, як і раней, вельмі ўважлівы і клапатлівы. Ёсць у нас дачка, працуе ў школе. Мы з мужам ёю вельмі ганарымся. А ўвогуле, я лічу, што свята гэта можна арганізоўваць для сябе не адзін раз у год, а часцей, бо, каб захаваць сям’ю, трэба нагадваць адзін аднаму, як моцна мы кахаем і паважаем.

Яўген ВОЛКАЎ, механізатар:



– У мяне вялікая сям’я: я, жонка і трое дачок. Час з імі праводжу кожны дзень, нават калі моцна стамляюся на працы. Лічу, што сям’я такая і павінна быць. Сам я, напрыклад, вырас у сям’і, дзе было пяцёра дзяцей. Мы заўсёды разам бавілі час, а калі патрэбна, дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі.

Аліна САПЛІЦКАЯ, вучаніца 11 класа:



– Лічу, што сям’я – гэта невялікая дзяржава, дзе галоўныя бацька з маці, а дзеці іх абавязкова слухаюцца. Між тым, нельга выключаць любоў і павагу адзін да аднаго. У мяне, напрыклад, ёсць малодшыя брат і сястра, дарэчы, ёй яшчэ няма і годзіка. Мы з братам дапамагаем бацькам яе гадаваць, праводзім шмат часу разам. Гэта робіць нашу сям’ю больш дружнай і моцнай. На маю думку, кожная сям’я павінна быць менавіта такой.
Алена ЧЭКАН.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – тое, без чаго не можа існаваць чалавек. Каб яшчэ раз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика