Міліцэйскі трылер у Гомелі: беглы злачынец парэзаў 3 аператыўнікаў у цывільным
16.05.2018 11:18
—
Разное
|
![]() Фота: gomel.today Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гомелі ўвечары 15 траўня. На прыпынку грамадскага транспарту "Універмаг" міліцыянты спрабавалі затрымаць зламысніка, пры гэтым ён параніў нажом трох з іх, піша сайт Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага здарэння пакуль не паступала. Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што ў тралейбусе №20 тры міліцыянты ў цывільным паспрабавалі затрымаць мужчыну, збеглага з калоніі. Там ён адбываў тэрмін паводле "наркатычнага" артыкулу Крымінальнага кодэксу. Мужчына быў узброены нажом і стаў супраціўляцца. Міліцыянты атрымалі сур'ёзныя раненні ног, а сам злачынец уцёк. Па Гомелі быў абвешчаны план "Перахоп". Мужчына дабраўшыся да Сажа, перплыў яго і, не выходзячы з вады, пачаў спускацца ніжэй па плыні. Але каля пятай гадзіны раніцы яго, як паведамляецца, "падстрэлілі і затрымалі". Міліцыянтаў з нажавымі раненнямі і 24-гадовага падазраванага з кулявым раненнем шпіталізавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gomel.today Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гомелі ўвечары 15 траўня. На прыпынку грамадскага транспарту "Універмаг" міліцыянты спрабавалі затрымаць... |
|