У затрыманага ў Мінску злодзея знайшлі 22 айфоны і чатыры планшэты. 21.by

У затрыманага ў Мінску злодзея знайшлі 22 айфоны і чатыры планшэты

16.05.2018 17:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 37-гадовага мужчыну, якога падазраюць у серыі кватэрных крадзяжоў.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчыну затрымалі ў яго на працы на аўтамыйцы пасля крадзяжу з кватэры дома па вуліцы Налібоцкай. Там ён скраў 22 айфоны і чатыры планшэты. Адзін скрадзены тэлефон мужчына ўзяў сабе, адзін аддаў сяброўцы, а астатнія схаваў у яе ў машыне.

Пра сваё аўто ён сказаў міліцыянтам, што разбіў яго. Аднак у яго машыне міліцыянты знайшлі прыстасаванні для ўскрыцця замкоў і дзвярэй, а таксама сарцавіну замка з апошняга крадзяжу.

Запісы з камер відэаназірання дапамаглі следчым ГУУС і Фрунзенскага РУУС Мінска выявіць, што мужчына мае дачыненне да серыі аналагічных крадзяжоў на тэрыторыі Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў сталіцы на працягу двух гадоў. У чужыя кватэры ён забіраўся, альбо вырываючы асяродак замка, альбо узломваючы дзверы. Здабычай зламысніка станавіліся золата і грошы. Аператыўнікі выявілі, што з 2016 года па красавік 2018 года ён учыняў крадзяжы з прамежкам у тры ці шэсць месяцаў.

Цяпер на мінчука пачалі крымінальную справу за крадзеж. Цяпер аператыўнікі высвятляюць іншыя факты яго супрацьпраўнай дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 37-гадовага мужчыну, якога падазраюць у серыі кватэрных крадзяжоў. Як паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика