У дзень памяці айца Канстанціна, урачыстае богаслужэнне адбылося ў Свята-Успенскім храме. 21.by

У дзень памяці айца Канстанціна, урачыстае богаслужэнне адбылося ў Свята-Успенскім храме

18.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

56 (Копировать)

Памяць пра айца Канстанціна Жданава, які прыняў пакутніцкую смерць за веру, з незвычайнай цеплынёй, любоўю і глыбокай  пашанай захоўваецца праваслаўнымі веруючымі шаркаўшчынскай зямлі. У 2011 годзе адбылася падзея, якой нашы землякі чакалі не адно дзесяцігоддзе: айца Канстанціна Жданава далучылі да ліку святых. А праз чатыры гады ў Шаркаўшчыне ўрачыста адкрылі помнік шаркаўшчынскаму святому.

29 красавіка, у дзень памяці айца Канстанціна, урачыстае богаслужэнне адбылося ў Свята-Успенскім храме нашага гарадскога пасёлка. Яго ўзначаліў Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. За боскай літургіяй Уладыку саслужылі благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага раёна, протаіерэй Пётр Бараноўскі і ўсе святары — настаяцелі прыходаў храмаў у нашым раёне: протаіерэі Віктар Валашчук, Мікалай Гуцко і іерэй Васілій Стрыжнёў. Царкоўныя песнапенні ў храме выканаў архіерэйскі хор з горада Глыбокае разам з хорам прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы з Шаркаўшчыны. Пасля завяршэння службы ў храме духавенства, кіраўніцтва раёна і прыхаджане прайшлі хрэсным ходам па гарадскому пасёлку і накіраваліся да помніка Канстанціну Жданаву, каб на гэтым месцы адслужыць малебен і ўскласці кветкі да помніка свайму заступніку.

Звяртаючыся з пропаведдзю да веруючых, у дзень памяці Канстанціна Жданава Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій нагадаў веруючым пра жыццё шаркаўшчынскага святара, які служыў у Свята-Успенскім храме нашага гарадскога пасёлка звыш 100 гадоў таму назад і ў смутны час грамадзянскай вайны прыняў пакутніцкую смерць за веру. Менавіта пад кіраўніцтвам гэтага чалавека быў пабудаваны новы будынак Свята-Успенскай царквы, якую праваслаўныя веруючыя нашага гарадскога пасёлка наведваюць і сёння. А сам свяшчэннамучанік Канстанцін лічыцца апекуном зямлі шаркаўшчынскай.

У цёплы і сонечны вясновы дзень 29 красавіка, які для праваслаўных жыхароў нашага раёна стаў днём памяці, у Свята-Успенскі храм прыйшло вельмі шмат людзей. Урачыстасць падзеі з шаркаўчанамі раздзяліла і кіраўніцтва раёна. На богаслужэнні ў храме прысутнічалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец, намеснік старшыні райвыканкама Ю. А Васілеўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л. У Стома. Разам з веруючымі яны прайшлі хрэсным ходам па Шаркаўшчыне. Пасля завяршэння ўрачыстасці старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Д. М. Ламака сустрэўся з Архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем і духавенствам нашага раёна і абмеркаваў некаторыя пытанні, якія з’яўляюцца важнымі для праваслаўных веруючых.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика