Прадпрымальныя, заяўляйцеся!
19.05.2018
—
Разное
|
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, стартаваў Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года”. Конкурс праводзіцца сярод прадстаўнікоў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50%. Прадпрымальнікі, што жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў аддзел эканомікі райвыканкама да 1 чэрвеня. Падстаў для ўдзелу у конкурсе дастаткова. Перш за ўсё, каб атрымаць заслужанае прызнанне ўрада і дзелавой суполкі. Акрамя прэміі і прызоў можна атрымаць свабодны доступ да ўнікальных майстар-класаў, семінараў і кансалтынгавых паслуг ад прызнаных на міжнародным узроўні экспертаў. Яшчэ раз заявіць пра сябе і свой бізнес з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. Кансультацыі можна атрымаць у аддзеле эканомікі ў галоўнага спецыяліста Андрэя Ігаравіча Папко або по нумары 5-44-15, а таксама на сайце райвыканкама ў раздзеле “Эканоміка”. Дарэчы, удзел у конкурсе бясплатны. І. АЛЯКСАНДРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, стартаваў Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года”. Конкурс праводзіцца сярод прадстаўнікоў малога і...
|
|