У маі – урокі зімы. 21.by

У маі – урокі зімы

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ацяпляльны сезон 2017-2018 года завяршыўся. Калі азірнуцца назад, то можна сцвярджаць, што прайшоў ён без сур’ёзных аварыйных сітуацый. Наперадзе – падрыхтоўка да новага ацяпляльнага перыяду. У полі зроку – дзіцячая аздараўленчая кампанія, таму пачаліся абследаванні трох дзіцячых аздараўленчых лагераў на тэрыторыі раёна.

Як адзначаюць інспектары Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд» Таццяна Герасімовіч і Сяргей Хвасько, да 1-га мая суб’екты гаспадарання павінны былі распрацаваць планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона 2018-2019 гадоў і пачаць згодна з імі дзейнічаць. Складзены графікі афармлення і рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц на 2018-2019 гады. Яны знаходзяцца на ўзгадненні ў раённым выканаўчым камітэце, энерганаглядзе і дзяржпрамнаглядзе і ў бліжэйшы час з’явяцца на сайце райвыканкама.

Што датычыць урокаў мінулай зімы, то інспектары звяртаюць увагу на ўчастак цеплатрасы ў Старым Свержані, па якім цяпло паступала ў мясцовыя сацыяльныя ўстановы – дзіцячы сад, школу, ФАП. Работнікі аб’яднання камунальных службаў позна прыступілі да яго рамонту (фактычна напрыканцы 2017 – у пачатку бягучага года), у сувязі з чым пагодныя ўмовы не дазволілі належна завяршыць работы. Цеплатраса працяглы час знаходзілася пад адкрытым небам…

Не вырашана пытанне з рэгуліроўкай сістэмы аўтаматычнага рэгулявання ў асобных дамах жыллёва-будаўнічых кааператываў. У ацяпляльны перыяд быў выяўлены вялікі расход цепланосьбіта ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе, што сведчыць пра непрацаздольнасць гэтай сістэмы. На даны момант рэгуліроўка вядзецца, і кіраўніцтва ФАКа кантралюе пытанне.

Пасля трагедыі ў расійскім Кемераве інспектарамі энерганагляду былі праведзены абследаванні на тэрыторыі раёна аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Сярод іх – рэстаран «Нёман», раённы Цэнтр культуры і сельскія дамы культуры, кафэ «Стары Двор», інтэрнаты ПМК-233 і філіяла маторнага завода, турбаза «Высокі бераг», дзве гандлёвыя кропкі ТАА «Еўраторг», школы і дзіцячыя сады, Мікалаеўшчынскі і Стаўбцоўскі дамы-інтэрнаты. Выяўлены шэраг недахопаў. Да прыкладу, у рэстаране «Нёман» не падвяргаюцца агляду і выпрабаванням сродкі аховы, інструмент і прыстасаванні, якія прымяняюцца пры абслугоўванні электраўстановак, а адкрытыя праводзячыя часткі не далучаны да глухазаземленай нейтралі крыніцы сілкавання, не маюць аховы ад механічных пашкоджанняў кабелі. У раённым Цэнтры культуры не працуюць устройствы аўтаматычнага ўключэння рэзерву, не праводзіцца іх абслугоўванне і т. п. Як падкрэсліваюць інспектары, выдадзены прапановы па ўхіленні выяўленых парушэнняў, і часткова яны ўжо ўхілены (аддзелам адукацыі, спорту і турызму, ТАА «Арманда», ФАКам).        

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ацяпляльны сезон 2017-2018 года завяршыўся. Калі азірнуцца назад, то можна сцвярджаць, што прайшоў ён без сур’ёзных аварыйных сітуацый. Наперадзе – падрыхтоўка да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика