Стала першай. 21.by

Стала першай

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вучаніца 7 «А» класа трэцяй гарадской школы Дзіяна Звягіна стала пераможцай конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, які праводзіўся сярод супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гомельскай вобласці, а таксама членаў іх сем’яў. Не было роўных ёй у намінацыі «Калядны вянок».

Патлумачым, што вынікі зімовай тэмы сталі вядомы толькі на мінулым тыдні.
Дарэчы, дзяўчынка – неаднаразовы ўдзельнік і дыпламант падобных конкурсаў. Дзіяна вельмі добра малюе, гэта і адзначае яе бацька, участковы інспектар міліцыі Васілій Васільевіч Звягін. Сваім талентам яна і пакарыла членаў журы.

Выканаць пачэсную місію ўзнагароджвання было даручана намесніку начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Дзянісу Іванавічу Апанасюку.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучаніца 7 «А» класа трэцяй гарадской школы Дзіяна Звягіна стала пераможцай конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, які праводзіўся сярод...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика