У районной организации общественного объединения «Белая Русь» новый лидер. 21.by

У районной организации общественного объединения «Белая Русь» новый лидер

21.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РГА “Белая Русь” сёння аб’ядноўвае каля 170 тысяч беларусаў, у тым ліку больш 18,5 тысячы жыхароў Прыдзвіння, а на Ушаччыне членамі грамадскага аб’яднання з’яўляюцца 552 чалавекі. У сераду яе актывісты прынялі ўдзел у пятай раённай выбарчай канферэнцыі.

На павестцы дня стаяла пытанне выбару новага кіраўніка, таго, хто павядзе за сабой членаў арганізацыі. У якасці такога чалавека была прапанавана кандыдатура старшыні раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч.

Увесь працоўны шлях Наталлі Мікалаеўны праходзіць на Ушаччыне, а з першых дзён існавання ў раёне “Белай Русі” яна з’яўляецца яе членам, заўсёды прымала актыўны ўдзел ва ўсіх дабрачынных акцыях і праектах. Намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, якая стаяла ля вытокаў утварэння раённай арганізацыі, выказала ўпэўненасць, што з такім лідарам усё добрае будзе толькі памножана і наша грамадская арганізацыя застанецца адной з лепшых у вобласці і рэспубліцы.

Дэлегатамі канферэнцыі кандыдатура Н.М.Марковіч была падтрымана аднагалосна. Намеснікам старшыні раённай арганізацыі стала Надзея Іванаўна Гардзіёнак, якая працуе ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Таксама былі абраны ўсе кіруючыя органы – савет і прэзідыум, кантрольна-рэвізійная камісія.

“Упэўнена, што нас чакае шмат важных і цікавых спраў”, – адзначыла Н.М.Марковіч, падзякаваўшы дэлегатам канферэнцыі за аказаны давер, а кіраўніцтву раёна – за падтрымку арганізацыі. Ушацкая “Белая Русь” будзе імкнуцца і далей падтрымліваць заваяваныя высокія пазіцыі, прадаўжаць шматлікія добрыя праекты і разам з тым шукаць новыя формы ўдзелу ў грамадска-палітычным, эканамічным і сацыяльным развіцці раёна.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РГА “Белая Русь” сёння аб’ядноўвае каля 170 тысяч беларусаў, у тым ліку больш 18,5 тысячы жыхароў Прыдзвіння, а на Ушаччыне членамі грамадскага аб’яднання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика