Традыцыі працягваем
22.05.2018
—
Разное
|
У мінулую суботу кожны куточак гарадскога парка ажыў шматгалоссем няўрымслівай дзятвы. Раённы этап агляду-конкурсу парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на сцяг!” сабраў прадстаўнікоў піянерскіх дружын устаноў адукацыі. Чырвона-зялёныя гальштукі і піянерскія значкі, у колер галоўнага сімвала піянерыі пілоткі і белыя пальчаткі сталі атрыбутам гэтага дня. Галоўнай задачай адзінаццаці каманд-удзельніц была дэманстрацыя навыкаў абыходжання з сімваламі БРПА, разуменне іх значэння ў піянерскай дзейнасці. У праграме свята атрады дэманстравалі зладжанасць дзеянняў сцягавай групы, групы ўскладання Гірлянды Славы. Але самым эфектным і яркім было выступленне каманд страявой падрыхтоўкі і флаг-шоу. Складаная сістэма падліку набраных балаў дазволіла вызначыць прызёраў агляду-конкурсу. У намінацыі “Флаг-шоу” дыплом ІІ ступені заваяваў піянерскі атрад Бабуніцкай школы, на ІІІ месцы апынуліся Навасёлкаўская і Чалюшчавіцкая школы. Зладжанасцю і дакладнасцю выканання праграмы ў намінацыі плац-канцэрта “Айчыне заўсёды верныя” адрозніваліся выступленні каманды Курыціцкай школы (ІІ месца) і Камаровіцкай школы (ІІІ месца). Выступленні сцягавых груп у намінацыі “Мы верныя піянерскаму сцягу” Брынёўскага сада-школы і Галубіцкай школы таксама былі вартыя дыпломаў – ІІ і ІІІ ступені адпаведна. Алена БРУЦКАЯ. Фота Пятра ШАДУРЫ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу кожны куточак гарадскога парка ажыў шматгалоссем няўрымслівай дзятвы. Раённы этап агляду-конкурсу парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на...
|
|