Два пацярпелыя пры выбуху ў Каралёў Стане знаходзяцца ў рэанімацыі. 21.by

Два пацярпелыя пры выбуху ў Каралёў Стане знаходзяцца ў рэанімацыі

22.05.2018 16:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Пры выбуху ў вёсцы Каралёў Стан пад Мінскам пацярпелі чатыры чалавекі. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. 

Пацярпелых шпіталізавалі ў клініку хуткай дапамогі. Двух пацыентаў змясцілі ў апёкавую рэанімацыю. Медыкі ацэньваюць іх стан як цяжкі. Трэці атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, чацвёрты — лёгкай. Усім ім аказваецца медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме.

Выбух на прадпрыемстве, якое займаецца вырабам бітуму, як паведамляла Еўрарадыё. адбыўся зранку 22 траўня. У каментары тэлеканалу СТВ афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч распавяла, што на месцы здарэння працавала 16 ратавальніцкіх машынаў. 

Акалічнасці і прычыны здарэння высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Пры выбуху ў вёсцы Каралёў Стан пад Мінскам пацярпелі чатыры чалавекі. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика