Мужчына агаліўся на вуліцы перад дзяўчынай і папрасіў зняць яго на тэлефон. 21.by

Мужчына агаліўся на вуліцы перад дзяўчынай і папрасіў зняць яго на тэлефон

22.05.2018 19:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

У Мінску мужчына агаліўся на вуліцы перад дзяўчынай і папрасіў зняць яго на мабільны тэлефон. Здарэнне адбылося ў раёне Ільямскай вуліцы, дзе гуляла дзяўчына. Яна перапалохалася і ўцякла, а пасля звярнулася ў міліцыю.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Алена Свірыдава, аператыўнікі праглядзелі запісы камер відэаназірання на гэтай вуліцы. Высветлілася, што мужчына сеў у аўтамабіль, на якім з'ехаў. Знайсці яго было не цяжка. Зламыснікам аказаўся жыхар горада Масты, які прыехаў у сталіцу з мэтай продажу аўтамабіля. Раней яго ўжо прыцягвалі да адказнасці за здзяйсненне аналагічнага правапарушэння.

У дачыненні затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "Хуліганства". Яму пагражае арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё У Мінску мужчына агаліўся на вуліцы перад дзяўчынай і папрасіў зняць яго на мабільны тэлефон. Здарэнне адбылося ў раёне Ільямскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика