Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель павіншаваў Лужкаўскую сярэднюю школу з юбілеем. 21.by

Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Вазміцель павіншаваў Лужкаўскую сярэднюю школу з юбілеем

23.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5651Кожны візіт старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутата абласнога Савета дэпутатаў ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі Івана Канстанцінавіча Вазміцеля ў наш раён суправаджаецца наведваннямі сацыяльных устаноў, вытворчых аб’ектаў, сустрэчамі з працоўнымі калектывамі. Вось і 21 мая Іван Канстанцінавіч пасля заканчэння прыёму грамадзян па асабістых пытаннях у раённым выканаўчым камітэце наведаў Лужкаўскую сярэднюю школу, якая ў пачатку месяца адзначыла свой юбілей. Дэпутат з гэтай нагоды павіншаваў педагагічны і вучнёўскі калектывы, пажадаў плённай працы на ніве адукацыі і ўручыў для патрэб навучальнай установы каляровы прынтар. Дырэктару школы Ларысе Віктараўне Гаранінай за цеснае ўзаемадзеянне з прафсаюзным аб’яднаннем і развіццё сацыяльнага партнёрства Іван Канстанцінавіч уручыў медаль “100 год прафсаюзнаму руху Беларусі”. Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і грашовымі прэміямі таксама адзначаны настаўніца і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі школы Ірына Мар’янаўна Грыдзюшка і загадчык гаспадаркі Валерый Іванавіч Тадасіеў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_5648 IMG_5655 IMG_5657 IMG_5659 IMG_5662 IMG_5666 IMG_5669

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика