На пачатку наступнага тыдня ў Беларусі ўсталюецца цёплае летняе надвор'е
24.05.2018 16:46
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА На пачатку наступнага тыдня ў Беларусі ўсталюецца цёплае летняе надвор'е. Пра гэта агенцтву 25 траўня ўначы месцамі, а ўдзень па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, у другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да +20...+26 градусаў. У суботу, 26 траўня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі па крайнім паўднёвым захадзе Брэстчыны і Гродзеншчыны ўначы і зранку чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 15 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень прагназуецца 19-26 са знакам "плюс". У нядзелю, 27 траўня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад +5 па паўночным усходзе да +13 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень сіноптыкі прагназуюць 20-26 градусаў цяпла. У панядзелак і аўторак чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор'е. Тэмпература паветра па краіне ўначы будзе +7...+14 градусаў, удзень чакаецца ад 22 да 28 градусаў вышэй за нуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На пачатку наступнага тыдня ў Беларусі ўсталюецца цёплае летняе надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па...
|
|