Аглядавыя камісіі выявілі «жучкі». 21.by

Аглядавыя камісіі выявілі «жучкі»

28.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штотыдзень аглядавыя камісіі наведваюць домаўладанні грамадзян. З пачатку бягучага года на Петрыкаўшчыне ўжо абследавана больш трох тысяч дамоў.

Члены камісій зараней вызначаюць адрасы наведвання. Прафілактычная работа заўсёды вядзецца з тымі людзьмі, што знаходзяцца ў зоне рызыкі. У такія праблемныя сядзібы старшыні сельсаветаў  наведваюцца не адзін дзясятак разоў, каб людзі сапраўды задумаліся пра магчымыя наступствы ўласнай неахайнасці. Не можа не радаваць тое, што большасць грамадзян прыслухоўваюцца да рэкамендацый і ўхіляюць хібы дзеля ўласнай бяспекі.

Аднак пры наведванні сям’і з Петрыкава, што пражывае па вуліцы Карла Лібкнехта, было выяўлена няспраўнае пячное ацяпленне. Тут пражываюць непаўналетнія дзеці. Бацькам было рэкамендавана зрабіць рамонт неадкладна.

А ў мінулы чацвер у час работы капаткевіцкай аглядавай камісіі асноўную ўвагу надалі адзінокім. На жаль, далёка не ўсе гаспадары захоўваюць правілы пажарнай бяспекі. Пры абследаванні сядзібы грамадзянкі М. па вуліцы Чапаева ў пасёлку члены камісіі заўважылі скразныя шчыліны ля дзверак у грубцы, а ў доме К. па Базарнай вуліцы і Л. па Ленінскай у электразасцерагальніках выкарыстоўваюцца так званыя жучкі.

2

Гаспадарам сядзіб указалі на гэтыя парушэнні і вызначылі час на ўхіленне хібаў.

20180130_141941

Валянціна ЯХНО.

Фота РАНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штотыдзень аглядавыя камісіі наведваюць домаўладанні грамадзян. З пачатку бягучага года на Петрыкаўшчыне ўжо абследавана больш трох тысяч дамоў. Члены камісій...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика