Форум «Восточная Европа: в поисках безопасности для всех» прошёл в Минске. 21.by

Форум «Восточная Европа: в поисках безопасности для всех» прошёл в Минске

28.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Форум «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх»  прайшоў у Мінску 23-25 мая. Ён паклаў пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая. Сталіца Беларусі прадаставіла якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучасным і будучым рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. 

У форуме прымалі ўдзел 350 экспертаў і афіцыйных асоб з больш як 40 краін.
Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, гэта пацвярджае глабальнасць разглядаемых праблем. Паколькі размова ідзе аб канцэптуальных аспектах міжнароднай бяспекі, канкрэтных «гарачых» і «замарожаных» канфліктах. Мінская экспертная пляцоўка прызначана садзейнічаць абмену меркаваннямі, аргументаванай дыскусіі і пачатку дыялогу, дэфіцыт якога выразна адчуваецца ў міжнародных адносінах.

Як перад Першай сусветнай

Кіраўнік беларускай дзяржавы заўважыў, што вялікім геапалітычным ігракам час задумацца пра сучасныя міжнародныя адносіны, якія нагадваюць сітуацыю перад Першай сусветнай вайной. Ва ўмовах цяперашніх глабальных геапалітычных і эканамічных трансфармацый у свеце прынцыповыя супярэчнасці паміж дзяржавамі назапашваюцца і прымаюць вострую форму. На авансцэну зноў выходзіць стратэгічнае саперніцтва, канкурэнцыя паміж вядучымі краінамі. Робяць стаўку на сілу, у тым ліку ваенную, як адзін з відаў пашырэння сваіх інтарэсаў.
Паміж Захадам і Расіяй набіраюць абароты санкцыйнае і інфармацыйнае супрацьборства, гандлёвыя войны. Нагнятаецца сітуацыя паміж ЗША, ЕС і Расіяй, у што ўцягваюць і Кітай. Актыўна раскручваецца махавік гонкі ўзбраенняў.


Акрамя таго, разам з беспрэцэдэнтным ростам тэрарызму і рэгіянальных канфліктаў, магутнымі сацыяльна-эканамічнымі дысбалансамі, фундаментальнымі пагрозамі дэмаграфічнага і экалагічнага характару становяцца новыя выклікі. У іх ліку электронныя і лічбавыя метады, якія выкарыстоўваюцца ў палітычнай барацьбе і медыяпрасторы, кіберуздзеянне. Нават вялікі спорт зноў становіцца разменнай манетай у палітычных гульнях.

Станоўчы прыклад

Беларускі лідар упэўнены, што Еўропа можа і павінна паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў, існуючых паміж Усходам і Захадам. Стаць месцам урэгулявання злабадзённых праблем. Перш за ўсё, украінскага крызісу.


Паводле слоў Прэзідэнта, цалкам відавочна, што многія ранейшыя рэцэпты глабальнага і рэгіянальнага кіравання, пераадолення канфліктаў і натуральных супярэчнасцей ужо не прыдатныя.


«Яны часта не спрацоўваюць, а новыя яшчэ не выпрацаваны. На жаль, у гэтых умовах сусветныя ігракі не гатовы да спынення спіралі канфрантацыі і нават да кампрамісаў. Мы бачым, што ніводная міжнародная праблема рэальна не вырашаецца», - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.


У сувязі з гэтым прывёў шэраг прыкладаў: Блізкі Усход, Сірыя, Украіна. Няпроста складваецца абстаноўка вакол Паўночнай Карэі. Зноў закручваецца небяспечны вузел вакол пагаднення па іранскай ядзернай праграме. Паказальна, што не толькі Расія, наш саюзнік, але і Еўрасаюз бачаць пагрозы для бяспекі ў гэтым рэгіёне ў сувязі з парушэннем існуючых дамоўленасцей», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
— І Беларусі, і многім краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ёсць небяспека апынуцца на лініі цывілізацыйнага разлому. Ужо відавочная ўзаемасувязь, здавалася б, далёкіх канфліктаў у іншых рэгіёнах свету і нелегальнай міграцыі, а таксама пагрозы тэрарызму ў Еўропе. Бяспека з абстрактнага паняцця стала канкрэтнай, адчувальнай з’явай «, - сказаў беларускі лідар.


Бяспецы спрыяе эканоміка

«Знаходзячыся на стыку Еўразійскага і Еўрапейскага саюзаў, Беларусь асабліва зацікаўлена ў іх узаемным збліжэнні. Трэба пераходзіць ад абстрактных размоў да канкрэтнага ўзаемадзеяння. Агульных інтарэсаў вельмі шмат: у эканоміцы, энергетыцы, экалогіі, гуманітарным супрацоўніцтве, транспарце, лагістыцы, у барацьбе з нелегальнай міграцыяй, трансгранічнай злачыннасцю, наркаманіяй, гандлем людзьмі і гэтак далей», - прывёў прыклады кіраўнік дзяржавы.


Па яго перакананнях, менавіта праз іх крок за крокам можна выбудоўваць мадэль збліжэння двух буйнейшых інтэграцыйных утварэнняў і напрацоўвацца ўзаемны давер. «Лічым, што гэта нясе вялізныя выгады для ўсяго кантынента - ад Атлантыкі да Ціхага акіяна», - заўважыў беларускі лідар.


Адна з дзейсных пляцовак для дыялогу — АБСЕ, якую, па словах Аляксандра Лукашэнкі, неабходна сумесна падтрымаць, нават рэанімаваць. Многія ўжо забыліся, што такое АБСЕ. “Мы бачым намаганні ў гэтым напрамку генеральнага сакратара Грэмінгера, а таксама цяперашняга італьянскага старшынства ў АБСЕ. Але і яны паасобку нічога не зробяць «, - заўважыў кіраўнік дзяржавы.


Беларусь гатова да актыўнага ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам, выканаўчымі структурамі і інстытутамі гэтай арганізацыі, італьянскім старшынствам, з усімі дзяржавамі-ўдзельніцамі, якія падзяляюць гэтыя падыходы.


«Ужо сёння відаць, што работа будзе цяжкай, доўгай і запатрабуе кансалідацыі нашых намаганняў. Але мы можам і павінны абапірацца на гэтым шляху на пазітыўны вопыт Хельсінкскага працэсу, які сапраўды вырашыў шмат міжнародных пытанняў», - лічыць беларускі лідар.
Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, галоўнае - захаваць мір. Многія ўжо забыліся, што такое вайна, і ў свеце застаецца ўсё менш сведкаў тых падзей. «Давайце будзем верыць тым, хто яшчэ застаўся жывы і гаворыць пра гэту вайну, як пра жах і трагедыю. І не дапусцім яе”.

Фота з інтэрнэта.
Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
   Форум «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх»  прайшоў у Мінску 23-25 мая. Ён паклаў пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика