Як стараста вёскі Знаменка Брэсцкага раёна будуе царкву і мяняе сваю вёску да лепшага
29.05.2018 06:46
—
Разное
|
Ёсць такія людзі. Неабыякавая, дзейныя. Многія іх лічаць дзівакамі, але ж яны сваёй няўрымслівасцю мяняюць жыццё і свет навокал да лепшага. Спытаеш — а яно табе трэба? І пачуеш у адказ сотні аргументаў, чаму так. Стараста вёскі Знаменка Брэсцкага раёна Васіль Герасімук — якраз з такіх. Ён нарадзіўся ў Знаменцы, вучыўся ў мясцовай школе, вярнуўся на малую радзіму пасля службы ў арміі. Ужо 27 год працуе кантралёрам у Брэсцкім рачным порце. Палову гэтага часу сумяшчае асноўную працу з грамадскай нагрузкай. Яна патрабуе шмат часу і сіл. Але, здаецца, Васіль Іванавіч не ведае стомы. Ён абсалютна шчаслівы чалавек. Людзі падыходзяць, расказваюць пра свае праблемы, нешта раяць. Васіль Іванавіч усе просьбы і прапановы запісвае ў адмысловы блакнот. Сцiплы чалавекМы сустракаемся каля крамы ў суседняй вёсцы Медна. Нават тут Герасімука добра ведаюць. Жанчыны прыязна ўсміхаюцца, мужыкі паціскаюць руку. На парозе да старасты падыходзіць 85-гадовая баба Сіма — Серафіма Лявонцьеўна Станчук. Абмеркаваўшы са старастам апошнія вясковыя навіны, бабуля звяртаецца да мяне: — От, ведаеце, да Васіля ў мяне асаблівае стаўленне. Залаты чалавек! Ён мне так дапамог… Плот зусім паваліўся, а я адна жыву, блізкіх не засталося. Хто ж бабулі дапаможа? Дык Васіль з кіраўніком сельсавета арганізавалі нейкіх хлопцаў, прывезлі новы штыкетнік і за два дні абгарадзілі двор. Я потым Васіля карпамі хацела аддзячыць, дык ён не ўзяў. Сціплы. У аграгарадку Знаменка адбылося асвячэнне крыжа на месцы храму, які будуецца ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы «Знаменне». ФОТА EKKLISIA.BY Вакол Знаменкi на веласiпедзеЗнаменка — вялікая, утульная вёска. На ўскрайку расце новы раён — амаль восем дзясяткаў прыватных дамоў. Многія мясцовыя жыхары працуюць на птушкафабрыках у Медна і Камароўцы, некаторыя штодня ездзяць на работу ў Брэст. Васіль Іванавіч ведае, што трэба рабіць, каб вёска і далей развівалася: — Па-першае, трэба пабудаваць спартыўны зал для нашых школьнікаў. Па-другое, мясцовым жыхарам вельмі не хапае вадаёма, зоны адпачынку. Думаю, што Знаменцы ўжо патрэбны вялікі, прыстойны магазін. Трэба прывабіць нейкую гандлёвую сетку. Як думаеце, гэта рэальна? «Любоў да малой радзімы — гэта канкрэтныя справы»У цэнтры вёскі — вялікая пустка. Хутка тут пачнецца будаўніцтва царквы. Васіль Герасімук — старшыня парафіяльнага савета. Два гады займаўся афармленнем неабходных для будаўніцтва дакументаў: дазволаў, узгадненняў і гэтак далей: — Людзі папрасілі ўзначаліць гэтую работу, а як я мог адмовіць? Згадзіўся, хаця добра ведаў, на што іду. Вось правялі тут суботнік, зараз дзялянка ў больш-менш прыстойным стане. Ужо асвяцілі крыж. Хутка пачнём будаўніцтва. Каля пляцоўкі, на якой хутка пачнецца будаўніцтва царквы, стаіць белы абеліск. На гранітных плітах — імёны і прозвішчы 36 байцоў, якія загінулі падчас апошняй вайны. Нядаўна тут пахавалі яшчэ аднаго чырвонаармейца. Астанкі знайшлі ў суседнім лесе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць такія людзі. Неабыякавая, дзейныя. Многія іх лічаць дзівакамі, але ж яны сваёй няўрымслівасцю мяняюць жыццё і свет навокал да лепшага. Спытаеш — а яно табе...
|
|