Детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» готов принять отдыхающих. 21.by

Детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» готов принять отдыхающих

30.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На бягучым тыдні камісія па прыняццю дзіцячага аздараўленчага лагера “Вясёлка” прыняла рашэнне аб гатоўнасці да прыезду першых адпачываючых.

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, усе 10 домікаў, памяшканне сталовай, клуб, летняя эстрада і санітарныя вузлы прыведзены ў парадак у адпаведнасці з патрабаваннямі.


Заезд першых адпачываючых пройдзе 10 чэрвеня. На працягу летніх канікул будуць працаваць чатыры змены. Усяго плануецца аздаравіць 410 дзяцей. Сярэдні кошт пуцёўкі папярэдне складзе 360 рублёў, пры гэтым бацькоўская плата — 175 рублёў.

На падрыхтоўку лагера ў 2018 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў выдзелена 19,696 тыс. рублёў. Акрамя таго,  дапамогу ў падрыхтоўцы “Вясёлкі” да летняга сезону аказалі і мясцовыя сельгаспрадпрыемствы.


Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у гэтым годзе на Карэліччыне плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 880 дзяцей, што на 68 больш, чым у папярэднім годзе.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бягучым тыдні камісія па прыняццю дзіцячага аздараўленчага лагера “Вясёлка” прыняла рашэнне аб гатоўнасці да прыезду першых адпачываючых. Як паведамілі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика