Матацыкліст без шлема і правоў разбіўся ў Глыбоцкім раёне (фота)
31.05.2018 09:42
—
Разное
|
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама У Глыбоцкім раёне пры абгоне разбіўся матацыкліст. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву Аварыя адбылася на 142-м км аўтадарогі Р3 Лагойск — Зэмбін — мяжа Латвіі. 44-гадовы матацыкліст ехаў у напрамку Шаркаўшчыны з боку Глыбокага. Пры абгоне ён не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на сустрэчнай паласе. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. Паведамляецца, што кіроўца быў без шлема і не меў правоў на кіраванне матацыклам — толькі правы кіроўцы легкавых і грузавых аўтамабіляў. "Матацыкл "Кавасакі" ён набыў напярэдадні, абмяняўшы яго на свой легкавы аўтамабіль", — паведаміў Аляксандр Казючыц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама У Глыбоцкім раёне пры абгоне разбіўся матацыкліст. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення...
|
|