Пажар на сметніку ў Барысаве тушылі пяць гадзін
31.05.2018 12:42
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by 30 траўня каля 9-й гадзіны вечара ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў Барысаве на палігоне бытавых адкідаў загарэлася смецце, паведамляе Плошча пажару на сметніку, калі туды прыбылі ратавальнікі, склала 2 га (агульная плошча палігона складае 24 га). Ратавальнікі разам з супрацоўнікамі прадпрыемства тушылі пажар больш за 5 гадзін. У гэтым былі задзейнічаныя 13 адзінак тэхнікі і 32 чалавекі: 23 работнікі МНС, 5 аўтацыстэрнаў і штабны аўтамабіль ратавальнікаў, а таксама бульдозер, пагрузчык, 3 самазвалы, 2 палівамыйныя машыны прадпрыемствы і 9 яго работнікаў. Пажар быў ліквідаваны ў 3.29. Мяркуецца, што яго прычынай было неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пацярпелых няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 30 траўня каля 9-й гадзіны вечара ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў Барысаве на палігоне бытавых адкідаў загарэлася смецце, паведамляе... |
|