Перамогі юных
01.06.2018
—
Разное
|
ШКОЛА ЗДАРОЎЯ Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу для дзяцей «Аб правільным харчаванні і здаровым ладзе жыцця», які праводзіцца ў рамках глабальнай праграмы кампаніі «Нэстле» «Здаровыя дзеці». У конкурсе прымалі ўдзел малодшыя школьнікі з Беларусі, Расіі, Казахстана, якія вывучаюць праграмы «Па прыступках здаровага харчавання», «Размова аб правільным харчаванні» і «Школа здароўя». Пераможцамі сярод беларускіх удзельнікаў прызнаны другакласнікі СШ № 2 г. Стоўбцы і іх педагог Ала Ярмак. На шляху да перамогі маленькія вучні пад кіраўніцтвам Алы Валянцінаўны выконвалі няпростыя заданні конкурсу. На першым этапе была падрыхтавана калектыўная работа – ролік аб правядзенні вясёлай зарадкі. У ходзе другога этапу дружныя другакласнікі склалі аўтарскую крыжаванку на падставе літаратурных твораў аб здаровым ладзе жыцця і правільным харчаванні. Наступны этап – разгадванне крыжаванак, складзеных удзельнікамі конкурсу, – стаўбцоўскія вучні таксама паспяхова прайшлі. Пераможцы конкурсу стануць удзельнікамі тэлемоста паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам. Педагогі запрошаны прыняць удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Выхоўваем здаровае пакаленне», якая адбудзецца ў Маскве ў чэрвені. Аксана ДАВЫДЗЕНКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама
З КРАЯВІДАМІ НЯСВІЖА У Нясвіжы прайшоў юбілейны Х Міжнародны дзіцячы мастацкі пленэр імя М. Сеўрука. На працягу трох дзён юныя мастакі з Беларусі, Расіі, Літвы стваралі свае работы на ўлонні прыроды. Беларусь была прадстаўлена 16-цю мастацкімі школамі і школамі мастацтваў. У ліку іх былі Стаўбцоўская і Шашкоўская дзіцячыя школы мастацтваў. Пачаўся пленэр экскурсіяй па палацава-замкавым комплексе, што настроіла юных мастакоў на творчасць, стварыла адпаведную атмасферу. На пленэр прыехалі даволі падрыхтаваныя вучні, з высокім творчым патэнцыялам, таму атрымаць дыпломы было вельмі нялёгка. І ўсё ж гэта ўдалося Паліне Камёнка са Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая ўзнагароджана лаўрэацкім дыпломам І ступені, і Вікторыі Калкоўскай з Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў, якая атрымала лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені. Выдатныя конкурсныя работы атрымаліся ў Дар’і Лукша з Шашкоўскай школы мастацтваў і ў Ксеніі Супрун, Анастасіі Маскаленчык, Марыі Вашкевіч са Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Быў арганізаваны круглы стол, у якім маглі паўдзельнічаць усе юныя ўдзельнікі пленэру і выкладчыкі, якія з імі працуюць і суправаджалі іх на мастацкі конкурс. Настаўнік Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Зянько і настаўніца Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Мартыненка выказалі свае меркаванні па ўзнятых тэмах. Шмат гадоў адпрацаваўшы, яны маюць свае думкі, вопыт адносна работы з дзецьмі, іх эстэтычнага выхавання і навучання мастацкім дысцыплінам. Вялікую цікавасць ва ўсіх выклікала выстава работ мастака Васілія Пешкуна. Акрамя дыпломаў юныя мастакі ўзнагароджаны прафесійнымі фарбамі і пастэллю. Выкладчыкі школ мастацтваў выказваюць вялікую ўдзячнасць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за прадастаўлены транспарт. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ШКОЛА ЗДАРОЎЯ Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу для дзяцей «Аб правільным харчаванні і здаровым ладзе жыцця», які праводзіцца ў рамках глабальнай праграмы...
|
|