Юнацтва новы этап
01.06.2018
—
Разное
|
Вось і скончыўся навучальны год – школьнае свята кантрастаў. Большасць навучэнцаў сустракаюць апошні званок з доўгачаканым пачуццём аблягчэння і прадчуваннем доўгага адпачынку. А іншыя, самыя дарослыя выхаванцы школ, адчуваюць самоту і хваляванне перад выпрабаваннямі, што чакаюць іх наперадзе. Тут можна пачуць радасны дзіцячы смех і заўважыць слёзы на тварах бацькоў. Вось і ў сярэдняй школе № 2 можна было сустрэць усе атрыбуты апошняга ў навучальным годзе школьнага званка. Адміністрацыя, бацькі і ганаровыя госці мерапрыемства шчыра жадалі выпускнікам усяго найлепшага на навучальным і жыццёвым шляхах. Прызёры і актыўныя ўдзельнікі алімпіяд, конкурсаў і акцый атрымлівалі заслужаныя дыпломы і падзякі. Самыя маленькія школьнікі выступілі перад выпускнікамі з вершаванымі абяцаннямі пра старанную вучобу і годныя паводзіны, за што ім быў перададзены сімвалічны карабель школьнай надзеі. Не абышлося без школьнага вальса, што выклікаў захапленне не толькі ў дарослых гасцей мерапрыемства, але прымусіў заварожана стаяць некаторых маленькіх шкаляроў. Але іх зачараваны настрой хутка змяніўся гарэзлівым – дзятва спяшалася атрымаць традыцыйныя падарункі ад выпускнікоў, павіншаваўшы апошніх букетамі кветак. Гучалі апошнія мелодыі і вершы пра школу. Выпускнікі адпусцілі ў вольны палёт паветраныя шары. Іх чакаюць яшчэ экзамены, якіх шмат будзе на жыццёвым шляху. Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось і скончыўся навучальны год – школьнае свята кантрастаў. Большасць навучэнцаў сустракаюць апошні званок з доўгачаканым пачуццём аблягчэння і прадчуваннем... |
|