Не адступайце ад правілаў
01.06.2018
—
Разное
|
>
8 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці заканчваецца забарона на вясеннюю лоўлю ўсіх відаў рыбы. Калі вы з’яўляецеся членам раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», то вам дазволена бясплатная аматарская рыбная лоўля ў фондах запасу рыбных угоддзяў, за выключэннем тых, пералік якіх зацверджаны Мінсельгасхарчам Рэспублікі Беларусь. Вы можаце лавіць рыбу з прымяненнем прылад аматарскай лоўлі з 10 кручкамі (жарліцы, стаўкі, кружкі і інш.); на дарожку з суднаў з рухавіком; займацца падводным паляваннем. За парушэнне Правілаў рыбнай лоўлі, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, рыбаловы нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць. Заўзятых рыбаловаў запрашаем да ўдзелу ў спаборніцтвах, якія пройдуць 16 чэрвеня на рацэ Мядзелцы. 9 чэрвеня ў кар’еры «Кашыцы» вызначым найлепшых у паляўніча-стралковым мнагаборстве. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на нумар 2-20-62. Дзмітрый КРУК, старшыня раённай арганізацыйнай структуры Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 8 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці заканчваецца забарона на вясеннюю лоўлю ўсіх відаў рыбы. Калі вы з’яўляецеся членам раённай арганізацыйнай... |
|