Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Андрейченко провёл очередной приём граждан в Ушачах. 21.by

Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Андрейченко провёл очередной приём граждан в Ушачах

01.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры правядзенні кожнага асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у сваёй выбарчай акрузе старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка цікавіцца ходам вырашэння пытанняў, якія паступілі да яго падчас папярэдніх візітаў, памятае сутнасць зваротаў і прыватных, і тым больш грамадскіх. “Вынікі” разгляду некаторых сталі візітоўкай гарпасёлка – фізкультурна-аздараўленчы комплекс, абноўленыя райбальніца і дзіцячы яслі-сад № 4, шматлікія аб’екты інфраструктуры. Зараз з падтрымкай Уладзіміра Паўлавіча вядзецца будаўніцтва некаторых сацыяльных, як, напрыклад, дзіцячай школы мастацтваў, працягваюцца работы на яслях-садзе №3.

Не абышлося без грамадскіх пытанняў і на апошнім прыёме, які У.П.Андрэйчанка правёў 25 мая. Прэтэнзій да раённых службаў у пенсіянера з аграгарадка Кублічы А.Я.Кухты не было. А да спікера беларускага парламента Аляксандр Ягоравіч звярнуўся з прапановамі па аптымізацыі работы структур арганізацый, якія аказваюць асноўныя паслугі насельніцтву – жыллёва-камунальнай, газавай, энергазабеспячэння. Уладзімір Паўлавіч уважліва выслухаў заяўніка, якому па сутнасці зваротаў дадзены тлумачэнні.

З просьбай аб будаўніцтве сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння ў вёсцы Ваўчо прыйшоў на прыём Мікалай Сцяпанавіч Леднік. “Прыгарад” Ушач з’яўляецца даволі вялікім населеным пунктам, дзе пражывае значаная колькасць працаздольнага насельніцтва. Жыхары вёскі ствараюць кааператыў па газіфікацыі, а вось з водазабеспячэннем прасілі аказаць садзейнічанне. У Ваўчо маецца некалькі дзясяткаў калодзежаў, але жыхары скардзяцца, што вады ў іх у засушлівую пару года недастаткова і на яе якасць.

Будаўніцтва цэнтральнага водаправода – справа нятанная, гаворка ідзе аб сотнях тысяч рублёў, бо неабходна і ўстройства водазабора, свідравіны. Таму ў мэтах змяншэння кошту неабходна вывучыць магчымасць падачы вады з суседняга Градзянца. Па выніках звароту УП “Віцебскводаканал” выканае разлікі па кошце работ, і калі яны будуць у разумных межах, наступным этапам стане падрыхтоўка хадайніцтва на выдзяленне сродкаў па фінансаванні аб’екта.

З пытаннем набыцця ва ўласнасць вытворчых памяшканняў “Ушацкага райаграсэрвіса” ў вёсцы Матырына звярнуўся да У.П.Андрэйчанкі дырэктар ПГУП “МалахПлюс” Генадзь Віктаравіч Малашчанка. На сённяшні дзень ён арандуе гэтыя плошчы для вырабу драўляных канструкцый, гатовы развіваць вытворчасць і далей, ствараць працоўныя месцы. Але “Райаграсэрвіс” праходзіць стадыю ліквідацыі, адной з працэдур якой з’яўляецца продаж маёмасці прадпрыемства з таргоў за даўгі. Таму ёсць верагоднасць, што гэта маёмасць, у рамонт і мадэрнізацыю якой Генадзь Віктаравіч паспеў укласці значныя сродкі, дастанецца іншаму ўласніку. Але больш рэальны сцэнарый, калі аб’екты застануцца незапатрабаванымі і пяройдуць ва ўласнасць раёна. У апошнім выпадку Г.В.Малашчанка будзе першым кандыдатам на іх набыццё. Маюцца паміж прадпрымальнікам і “Райаграсэрвісам” і спрэчкі па аплаце арэнды памяшканняў – іх вырашыць гаспадарчы суд.

Прыватныя пытанні грамадзян датычыліся розных сфер. Малады тата звярнуўся за садзейнічаннем у атрыманні субсідыі на аплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам для будаўніцтва жылога дома. Яму патлумачылі, што дапамога аказваецца з бюджэтных сродкаў па чарзе, якая складаецца па даце пастаноўкі на ўлік, і яго тэрміны пакуль не падышлі. Раённы выканаўчы камітэт будзе хадайнічаць перад аблвыканкамам аб выдзяленні дадатковых сродкаў на субсідзіраванне.

Прасілі грамадзяне У.П.Андрэйчанку аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні, вырашыць спрэчныя пытанні паміж работнікам і наймальнікам, былі сярод тых, хто запісаўся на прыём, нязгодныя з памерамі працоўнай пенсіі. Уладзімір Паўлавіч патлумачыў, што гэтыя пытанні вырашаюцца згодна заканадаўства на ўзроўні мясцовых улад або праз суды, умешвацца ў работу якіх заканадаўчыя або выканаўчыя органы не маюць права і не будуць.

* * *

Пятніца 25 мая стала на Ушаччыне сапраўдным дэпутацкім днём, бо асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіў і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад Ушацкай выбарчай акругі № 34 Сяргей Аляксандравіч Даніловіч. Жадаючых звярнуцца да дырэктара Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання было значна менш – такой магчымасцю скарыстаўся Анатоль Раманавіч Пахілка, якога цікавіла некалькі пытанняў. Іх, дарэчы, пенсіянер задаваў С.А.Даніловічу яшчэ падчас перадвыбарнай сустрэчы. Наконт саманарыхтоўкі дроў С.А.Даніловіч патлумачыў, што зусім хутка будуць унесены змены ў заканадаўства і гэта значна спросціць працэс забеспячэння палівам на зіму ўласнымі сіламі. Што датычыцца іншых, то рамонт дарогі да вёскі Слабада Жарскага сельсавета выкананы, работы па рамонце і асфальтаванні вуліцы Калінінскай вядуцца. Анатоль Раманавіч пакідаў прыём з задаволенай усмешкай, дзякаваў дэпутату і зазначыў, што садзейнічанне ў вырашэнні злабадзённых пытанняў сваіх выбаршчыкаў – самы лепшы ўнёсак дэпутатаў у мерапрыемствы Года малой радзімы.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры правядзенні кожнага асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у сваёй выбарчай акрузе старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика