У лякарні памерла жанчына, якая пацярпела ў страшным ДТЗ на МКАД
01.06.2018 18:46
—
Разное
|
Фота: ДАІ Мінска У Мінску ў лякарні памерла жанчына, якая пацярпела ў аўтааварыі на МКАД 31 траўня. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, піша ДТЗ адбылося 31 траўня каля 19.40. Паводле папярэдняй інфармацыі, Mercedes GL ехаў у трэцяй паласе ўнутранага кальца МКАД ад Даўгінаўскага тракта ў напрамку Цны. Гэты аўтамабіль урэзаўся ў спадарожны "Пежо", які які знізіў хуткасць пры пераходзе ў другую паласу. Ад удару "Пежо" вылецеў у другую паласу, дзе ўрэзаўся ў Mercedes Gelandewagen. Пры аўтааварыі лёгкія траўмы атрымалі 35-гадовая кіроўца "Пежо" і дзеці, якія ехалі на заднім сядзенні (6 гадоў і 3 гады). 39-гадовая пасажырка "Пежо" пацярпела больш сур'ёзна: яе шпіталізавалі, аднак жанчына памерла ад атрыманых траўмаў. Крымінальную справу пачалі на кіроўцу "Пежо" за парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска У Мінску ў лякарні памерла жанчына, якая пацярпела ў аўтааварыі на МКАД 31 траўня. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, піша tut.by. ДТЗ адбылося...
|
|