Навучэнка віцебскага каледжа ўскрыла вены ў прыбіральні ўстановы
02.06.2018 06:12
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Другакурсніца Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа спрабавала ўскрыць сабе вены проста ў прыбіральні адукацыйнай установы. Дзяўчына засталася жывой, яе шпіталізавалі ў у Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі, пішуць У тым, што адбылося, дзяўчына вінаваціць прадстаўніцу адміністрацыі каледжа. Журналістам яна распавяла, што пасля 9-га класа паступіла ў каледж. Нейкі час таму другакурсніца збіралася паехаць валанцёркай з дабрачынным грамадскім аб'яднаннем "Свет без межаў". Аднак прадстаўніца адміністрацыі каледжа дала арганізатарам вельмі адмоўную характарыстыку на яе. Па словах дзяўчыны, пра яе распавялі неадпаведныя рэчаіснасці факты. У той раз канфлікт вырашыў дырэктар каледжа, і навучэнка паехала валанцёркай. Але, кажа дзяўчына, прадстаўніца адміністрацыі працягвала чапляцца да яе і да іншых навучэнцаў. Прычым, па словах другакурсніцы, адбываліся не толькі маральныя абразы, але і фізічнае ўздзеянне. Таму 31 траўня дзяўчына, даведзеная да адчаю, спрабавала ўчыніць суіцыд. Дырэктар каледжа Аляксандр Ласякін адмовіўся каментаваць "Народным навінам Віцебска" гэтае здарэнне. Саму навучэнку і яе маці, якая адна выхоўвае траіх дзяцей, ён характарызаваў станоўча. Таксама станоўча ён адгукнуўся аб супрацоўніцы, якую дзяўчына вінаваціць. Па словах дырэктара, гэтая жанчына адпрацавала ў сферы адукацыі 45 гадоў і ёй застаецца паўтара года да пенсіі. Праверкай факту займаецца міліцыя і Следчы камітэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Другакурсніца Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа спрабавала ўскрыць сабе вены проста ў прыбіральні адукацыйнай установы. Дзяўчына... |
|