Медыкі раяць
04.06.2018
—
Разное
|
ЗАСЦЕРАЖЫЦЕ ДЗЯЦЕЙ АД АПЁКАЎ Асаблівасці дзіцячай анатоміі і фізіялогіі такія, што скура ў дзяцей больш тонкая і далікатная, мае развітую кравяносную і лімфатычную сетку і валодае большай цеплаправоднасцю. Таму ўздзеянне фізічнае ці хімічнае, якое ў дарослага выклікае толькі паверхневае паражэнне, у дзіцяці прыводзіць да глыбокага апёку. Любыя апёкі ў дзяцей працякаюць вельмі цяжка. Асноўныя меры прафілактыкі апёкаў любога віду ў дзяцей – гэта ўвага дарослых і стварэнне бяспечных умоў прабывання дзяцей дома і на вуліцы. Дамашняя аптэчка павінна мець сродкі ад апёкаў. Каб папярэдзіць прамянёвыя апёкі, у турыстычную паездку трэба ўзяць касметычныя і лекавыя сродкі ад паражэнняў скуры ад сонечных промняў. Не трэба гуляць з дзіцем у самы санцапёк (з 10 да 16 гадзін). Патрэбна надзяваць сонечныя акуляры, галаўныя ўборы, лёгкія рубашкі з доўгімі рукавамі. Каб папярэдзіць тэрмічныя апёкі, патрэбна закрываць тыя памяшканні, дзе можна апячыся кіпнем. Дзецям патрэбна расказваць аб правілах бяспекі пры карыстанні чайнікам, плітой, абагравальнікамі, кранамі і т. п. Па віне бацькоў, якія не дагледзелі дзіця, малыя могуць пазбавіцца фізічнага здароўя. Памятайце аб гэтым, а таксама аб тым, што алгарытмы паводзін чалавека закладваюцца ў дзяцінстве. Дарослыя павінны сачыць за сабою: калі неабходна пераносіць у руках што-небудзь гарачае, дзіця не павінна быць побач, а тым больш на руках. Нельга ўжываць што-небудзь гарачае, калі дзіця сядзіць на каленях: можна незнарок расплюхаць гарачую вадкасць. Калі вы працуеце над плітой, дзіця не павінна быць у вас на руках. Каструлі і патэльні павінны быць размешчаны так, каб дзіця не дацягнулася да іх рукой. Не пакідайце ёмістасці з гарачымі вадкасцямі на падлозе. Прызвычайцеся самі і навучыце дзяцей адразу адкрываць кран з халоднай вадой, а потым – з гарачай. Глянцавы абрус лёгка з’язджае са стала, разам могуць зваліцца талеркі і кубкі з гарачым напаўненнем. Таму добра набыць спецыяльныя падстаўкі пад посуд. Высокую небяспеку тоіць электрачайнік, асабліва той, які толькі што закіпеў. Таму правярайце, каб дзіця не змагло дацягнуцца да шнура і абярнуць на сябе чайнік. Ніколі не пакідайце на кухні малых дзяцей без нагляду. Калі ў вас дома ёсць якія-небудзь крыніцы адкрытага агню (каміны, газавыя пліты, печы), то катэгарычна забараняецца пакідаць тут дзіця адно, нават на адну хвіліначку. Хавайце ад дзяцей небяспечныя прадметы, асабліва запалкі. Усе прадметы, паверхня якіх накаляецца (прасы, плойкі, абагравальнікі і т. п.), павінны быць у недасягальных для дзяцей месцах. Патрэбна таксама сачыць за спраўнасцю бытавых прыбораў. Асаблівую ўвагу надавайце страве, разагрэтай у мікрахвалевай печы. Перш чым даць дзіцяці, паспрабуйце самі. Пры купанні дзіцяці адразу налівайце прахалодную ваду, а потым дабаўляйце гарачую. Пры прастудзе не трэба парыць ножкі дзіцяці ў гарачай вадзе, таму што скура ў яго далікатная і могуць здарыцца апёкі. Не дазваляйце дзецям гуляць з петардамі, феерверкамі, бенгальскімі агнямі. Хімічныя апёкі не менш небяспечныя. Яны могуць быць выкліканы хімічнымі сродкамі, якія павінны знаходзіцца пад замком. Прафілактыка траўмаў у дзяцей – гэта клопат і адказнасць бацькоў. Кожная пятая траўма ў дзіцяці – гэта апёк. Бывае, дастаткова некалькі хвілін, каб здарылася непапраўнае, таму дзіця павінна знаходзіцца пад неаслабным кантролем дарослых. Анастасія КЛІМОВІЧ,раённы ўрач-педыятр
БЕЛАРУСЬ СУПРАЦЬ ТЫТУНЮ З 11 па 31 мая ў Беларусі праходзіла інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» пад дэвізам «Тытунь і хваробы сэрца». Галоўная задача Сусветнага дня без тытуню – гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця, асветніцкая работа па прадухіленні шкоднай звычкі курэння. Нягледзячы на агульнавядомае шкоднае ўдзеянне тытуню на здароўе сэрца, не ўсе дасведчаныя аб тым, што тытунь – адна з вядучых прычын сардэчна-сасудзістых захворванняў. У рамках акцыі ў нашым раёне прайшлі круглыя сталы, трансляцыя сацыяльнай рэкламы па радыё, распаўсюджваліся сярод насельніцтва інфармацыйныя матэрыялы аб шкодзе курэння. Адбыліся дні адкрытай інфармацыі, сацыяльныя апытанні і іншыя мерапрыемствы. Уся ўвага была сфакусавана на ўздзеянні, якое аказвае тытунь на сэрца і сасуды. Асветніцкая кампанія была накіравана на павышэнне дасведчанасці ў адносінах да сувязі тытуню і хвароб сэрца. Дзяржаўныя органы і грамадскасць аб’ядналіся, каб супрацьстаяць пашырэнню шкоднай звычкі курэння сярод насельніцтва, і асабліва ў асяроддзі моладзі. Акцыя была нацэлена і на тое, каб абараніць людзей, якія падвяргаюцца ўздзеянню тытунёвага дыму сярод тых, хто курыць. Па ўсіх пытаннях жыхарам раёна была прадастаўлена магчымасць атрымаць кампетэнтныя адказы ўрача-нарколага, а таксама іншых спецыялістаў у час прамых ліній. Ірына ЛУЦІК, кардыёлаг паліклінікі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАСЦЕРАЖЫЦЕ ДЗЯЦЕЙ АД АПЁКАЎ Асаблівасці дзіцячай анатоміі і фізіялогіі такія, што скура ў дзяцей больш тонкая і далікатная, мае развітую кравяносную і... |
|