4 чэрвеня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 1913 года. 21.by

4 чэрвеня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 1913 года

05.06.2018 10:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

4 чэрвеня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 105-гадовай даўніны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Слупок тэрмометра ў Мінску 4 чэрвеня падняўся да 29 градусаў. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1913 годзе — тады ў сталіцы было 28 градусаў вышэй за нуль.

Агулам у Беларусі тэмпература паветра была ад +27 на поўначы да +30 па поўдні. Гэта на 4-7 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Дарэчы, сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра прагназуецца +14...+19 градусаў, па поўдні — да 20-22 градусаў вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 4 чэрвеня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 105-гадовай даўніны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика