«Вясновы букет». 21.by

«Вясновы букет»

05.06.2018 14:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у Х Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які прайшоў у мінулую суботу 26 мая ў Верхнім горадзе нашай сталіцы. Юбілейны фестываль-кірмаш адкрыў сезон правядзення святаў нацыянальных культур.

У гістарычным цэнтры горада майстры Дома рамёстваў і члены клуба майстроў разам з кіраўніком Галінай Савеня прадставілі традыцыйныя віды рамёстваў ва ўсёй іх багатай разнастайнасці. Гэта разьба па дрэву — майстар Аляксей Лебедзеў, ганчарства – ганчар Віталій Шэпялевіч, ткацтва – народны майстар Рэспублікі Беларусь Ніна Казак, майстар па ткацтве — Марыя Муха, вышыўка і карункапляценне – майстар Таццяна Зялёнка і Марыя Муха, выцінанка і мастацкі роспіс – майстар Вольга Івановіч, саломапляценне – майстар Валянціна Занька.


Фота з архіва Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў

Па выніках Х Рэспубліканскага фестываля-кірмашу «Вясновы букет» Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені за лепшую калекцыю выставачных работ і грашовай узнагародай. Дыплом 2 ступені атрымаў ганчар Віталій Шэпялевіч.

Шчыра віншуем майстроў з гэтымі дасягненнямі і жадаем далейшых перамог і творчага натхнення.

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у Х Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика