У адным дыханні
05.06.2018
—
Разное
|
>
Старадаўні прас настолькі натуральны, што хочацца насыпаць у яго гарачага вуголля і прыступіць да прасавання бялізны. Сямейка грыбочкаў просіцца, каб яе сабралі ў кошык, а дзве птушачкі, што прымасціліся на галінцы дрэва, здаецца, вось-вось заспяваюць. А колькі веры, надзеі і любові пасылаюць два кранальныя анёлы! Пералік можна прадаўжаць і прадаўжаць. Усё выраблена з дрэва рукамі таленавітага майстра з вёскі Кашыцы Віктара Шашуры. А разглядвала я работы і захаплялася імі на яго інтэрнэт-старонцы ў «Аднакласніках» пасля знаёмства з майстрам і яго жонкай Наталляй. Дарэчы, менавіта творчасць аб’яднала іх у сям’ю. Наталля — мінчанка. Убачыла Віктаравы вырабы ў інтэрнэце і напісала, што вельмі ўражаная. Віктар адказаў. Завязалася перапіска, пазней сталі сустракацца і вырашылі стварыць сям’ю. Зараз шчасліва жывуць у Кашыцах і разам займаюцца творчасцю. — Працаваць з дрэвам я пачаў зусім выпадкова, — расказваў Віктар Мікалаевіч. — Падчас вучобы ў інстытуце ў Мінску ўбачыў у магазіне прыгожую разную шкатулку і падумаў: а чаму б не зрабіць нешта падобнае? І выразаў спецыяльным ножыкам-касячком. З гэтага і пачалося маё захапленне. Зараз маю цэлую майстэрню, у якой ёсць такарны, фрэзерны станкі, цыркулярка, стужкавая піла, габлярка, дастаткова і рознага ручнога інструменту. Арыгінальныя вырабы майстра, у тым ліку і такія буйныя, як буфеты, сталы, лаўкі, крэслы, можна ўбачыць не толькі ў розных кутках Беларусі, але і ў Расіі, Германіі, Ізраілі. Упрыгожваюць яго работы касцёлы і цэрквы Пастаўшчыны. Калі пажадаеце адчуць гэтае дыханне, завітайце ў незвычайны горад. Фаіна Касаткіна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Віктар Шашура з жонкай Наталляй на рыцарскім турніры «Памяць продкаў» у Вілейцы Старадаўні прас настолькі натуральны, што хочацца насыпаць у яго гарачага...
|
|