Участники ХХІХ Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»
05.06.2018
—
Разное
|
>
Shrustii Multicultural Centre (Индия) Мультикультурный Центр Shrustii создан в 2005 году как покровитель индийских народных трупп, классических танцевальных ансамблей и театральных форм искусства Индии, отражающих древнее и благородное творчество индийской универсальной культуры. Это своеобразный королевский музей этнического наследия с невероятными танцами, песнями с традиционными музыкальными инструментами, а также ослепительными красочными костюмами. Артисты центра представляют культуру родного города на международных сценах, организуют местные мероприятия и фестивали, а также посещают подобные в других государствах.
Аркестр імя I. Жыновіча — адзін з найстарэйшых музычных калектываў Беларусі — створаны ў 1930 г. Менавіта ён заклаў у краіне падмурак развіцця прафесійнага выканання музыкі на народных інструментах. У рэпертуары — апрацоўкі народных песень i танцаў, класічная музыка i творы сучасных кампазітараў. У 1982 г. калектыву прысвоена ганаровае званне «акадэмічны». Знакаміты аркестр даў тысячы канцэртаў у Беларусі, на прасторы былога СССР і за мяжой. З поспехам выступае i сёння. Калектыў упэўнена крочыць у нагу з часам. Акрамя традыцыйных канцэртных праграм, аднавіў рок-оперы У. Мулявіна «Гусляр», «Песня аб долі», эксперыментуе ў жанры інструментальнага тэатра, супрацоўнічае з эстраднымі салістамі, ажыццяўляе новыя праекты. 3 1975 г. мастацкім кіраўніком i галоўным дырыжорам з’яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь i прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік ордэна Францыска Скарыны прафесар Міхаіл Казінец.
Pawa — малады беларускі гурт, створаны ў 2011 годзе. Аснова яго творчасці — эклектычнае спалучэнне традыцыйнай сярэднявечнай музыкі і сучасных электронных стыляў (dub step, hard style, trance, IDM). Самі музыканты свой стыль называюць «этнатэка» — гэта тая ж дыскатэка, але на фальклорнай аснове. Яны засяроджваюць увагу выключна на беларускай песеннай традыцыі, пры гэтым эксперыментуюць з аўтэнтычнымі матывамі ў кантэксце сучасных аранжыровак. Гурт Pawa сваю творчасць прадстаўляў на шматлікіх фестывалях, у тым ліку міжнародных.
Фольклорный ансамбль Резекненского края Озолайнской волости «Зейля» создан в 2001 году. Руководитель — Инара Блинова. В коллективе 12 участников, это представители четырёх поколений, что даёт надежду на дальнейшее сохранение и изучение духовного наследия страны. Репертуар ансамбля основывается на латгальском и латышском народном фольклоре. Это музыка и песни, которые исполняли предки в повседневной жизни и в праздники. Ансамбль принимает участие в разных фестивалях народной музыки в Латвии и за рубежом. Народная песня и азартность исполнителей радует всех слушателей.
Создан в 2007 году при районном Доме культуры города Пушкино. Коллективом руководит заслуженный работник культуры Московской области Алексей Погодин. Яркий, самобытный коллектив является постоянным участником культурных мероприятий города и района.Творческий уровень выступлений ансамбля неизменно растет. Выходя за рамки привычного для народных инструментов репертуара, коллектив не превращается в пародистов жанра, не рушит традиций, а адаптирует их для ансамбля русских народных инструментов, пробуя себя в эстраде и музыке кино. Неожиданным сюрпризом для слушателей является использование шумовых ударных инструментов, пилы со смычком, трубы и других. Коллектив выступал с сольными концертами во многих учреждениях культуры Московской области, в Москве, разных регионах и городах России, участвовал в качестве специального гостя в различных фестивалях и конкурсах.
Народная музыкальная капелла «Жеймена» Центра культуры города Пабраде создана в 1991 году. Руководитель — Жанна Гуменная. В репертуар группы входят мелодии народов разных стран — Литвы, Польши, Беларуси, Украины, Израиля. Капелла побывала в концертных турах в Польше, Германии, Бельгии, Хорватии, Словакии, Италии. Является лауреатом международных фестивалей фольклора, народной музыки и танцев. «Жеймена» исполняет народные танцы и песни различных стран, прославляя Литву, сохраняя национальное этнокультурное наследие, возрождая и развивая богатые духовные традиции.
Узорны ансамбль народных духавых інструментаў «Дударыкі» створаны ў 2003 годзе на базе Ганцавіцкай дзіцячай музычнай школы. Ініцыятарам яго стварэння з’яўляецца настаўнік па класе цымбалаў Любоў Занько. Сёння «Дударыкі» — гэта 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія граюць на дудках, акарынах, жалейках і шумавых інструментах. Узрост удзельнікаў — ад 8 да 17 гадоў. Рэпертуар складаецца з інструментальных твораў беларускіх кампазітараў, апрацовак народных песень і танцаў, а таксама твораў, напісаных Любоўю Занько. Ансамбль з’яўляецца актыўным удзельнікам гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, супрацоўнічае з прыходам Свята-Ціханаўскага храма г. Ганцавічы. Неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Народны фальклорны ансамбль «Азерыца» створаны ў 2004 годзе пры Езярышчанскім гарпасялковым Доме культуры. Сваю назву ўзяў ад назвы пасёлка Езярышча. Кіраўнік — выкладчык па класе цымбалаў Жанна Комава. Удзельнікі граюць на дыятанічных цымбалах, жалейцы, дудачцы, гармоніку. Калектыў аб’ядноўвае сапраўдных аматараў народнай музыкі і песні, старадаўніх танцаў і народных традыцый. Ансамбль з задавальненнем выконвае фальклорныя песні, апрацоўвае самабытныя народныя мелодыі. «Азерыца» з’яўляецца візітнай карткай раённага свята народнай творчасці «Гарадоцкі Парнас», прысвечанага Канстанціну Вераніцыну, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе».
Народны ансамбль беларускай музыкі «Бліскавіца» Мазырскай дзіцячай школы мастацтваў №2 створаны ў 1993 годзе настаўнікам Марынай Благадаравай. У рэпертуары — беларуская народная музыка, творы сучасных беларускіх кампазітараў, апрацоўкі рускіх, украінскіх, малдаўскіх мелодый, акампанементы да вакальных твораў. Калектыў пры-маў удзел у шматлікіх мерапрыемствах, выступаў на адкрытых канцэртных пляцоўках г. Мазыра, у тым ліку з сольнымі праграмамі. Мае ўзнагароды абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Женский танцевальный ансамбль «Таммику» действует в Йыхвиской волости с 1971 года, объединяя любительниц народного танца и является неотъемлемой частью культурной жизни эстонцев. Руководитель ансамбля — Марис Тоомель. На сегодняшний день ансамбль входит в высшую категорию любительских коллективов народного танца в Эстонии. Неоднократно принимал участие в общегосударственных праздниках песни и танца в Эстонии, выступал на эстонско-финских праздниках в Финляндии. Помимо участия в культурно-массовых мероприятиях Йыхвиской волости, выступал на тематических фестивалях в Литве, Венгрии, Польше и Беларуси.
Узорны ансамбль цымбалістаў Цэнтра культуры і вольнага часу Ленінскага раёна г. Бабруйска «Спадчына» створаны ў кастрычніку 2006 года. У 2010-м атрымаў ганаровае званне «ўзорны». Кіраўнік калектыву — Сняжана Смалярова. Удзельнікамі ансамбля з’яўляюцца вучні сярэдніх школ. Сваю дзейнасць ансамбль пачынаў у якасці суправаджэння ўзорнага ансамбля «Бярэзіца», а з 2007 года дзейнічае як самастойны калектыў. Рэпертуар «Спадчыны» складаецца з твораў беларускіх, замежных кампазітараў, класічнай музыкі, беларускіх і рускіх народных песень і танцаў. Калектыў заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. Ансамбль цымбалістаў «Спадчына» спрыяе развіццю лепшых культурных традыцый, жыцця горада, дэманструе высокі творчы патэнцыял і арыгінальнасць калектыву, актыўна працуе над адраджэннем і развіццём нацыянальнай спадчыны. «Явар» (Гродзенская вобласць) Народны ансамбль народнай музыкі «Явар» настаўнікаў Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага створаны ў 1997 годзе. З 2001-га нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Валянцін Бортнік — таленавіты настаўнік народнага аддзялення школы. У 2004 годзе ансамблю прысвоена званне «народны». У яго складзе 8 удзельнікаў — настаўнікаў школы. Рэпертуар будуецца на аснове мясцовага фальклору, беларускай народнай музыкі, твораў замежных кампазітараў. «Явар» звычайна збірае вялікую колькасць слухачоў. Выступленні заўсёды праходзяць з поспехам. Яго творчасць садзейнічае зберажэнню і развіццю беларускай нацыянальнай культуры.
Аркестр народных інструментаў «Скарбніца» Салігорскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў створаны ў 2015 годзе. Нягледзячы на свой малады ўзрост, калектыў паспеў заваяваць сімпатыі гледачоў. Кіраўнік калектыву Вольга Мастовіч — пераможца рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Аркестр прапагандуе лепшыя ўзоры народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі. У яго рэпертуары — творы розных эпох, стыляў і жанраў. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прафесійныя і таленавітыя настаўнікі.
Аркестр народных інструментаў «Акорд» сярэдняй школы №60 г. Мінска створаны ў 2003 годзе. Яго кіраўніком з першых дзён існавання з’яўляецца выпускнік Беларускай акадэміі музыкі Сяргей Галавач. У складзе калектыву 17 музыкантаў, якія граюць на цымбалах, акардэоне, кларнеце, скрыпцы, домры, бас-гітары, фартэпіяна, сінтэзатары. «Акорд» — пастаянны ўдзельнік канцэртных мерапрыемстваў раённага, гарадскога і рэспубліканскага ўзроўняў. Канцэртныя праграмы калектыву разнапланавыя, насычаныя яркімі, запамінальнымі нумарамі. У рэпертуары — творы як класічныя замежныя, так і беларускіх аўтараў, а таксама сучасная папулярная эстрадная музыка. «Акорд» паспяхова ўдзельнічае ў разнастайных конкурсах, неаднаразова ўзнагароджваўся на міжнародных, рэспубліканскіх, гарадскіх і раённых узроўнях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Shrustii Multicultural Centre (Индия) Мультикультурный Центр Shrustii создан в 2005 году как покровитель индийских народных трупп, классических танцевальных ансамблей и...
|
|